ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Мой заснежаны рай…”
Буктрэйлеры: “А зори здесь тихие…” Барыса Васільева

Краязнаўчыя рэсурсы ВЧЗ – педагогам Мінскай вобласці

Краязнаўчыя рэсурсы ВЧЗ – педагогам Мінскай вобласці
Іншыя навіны

19 мая рэсурсы віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі былі прадстаўлены для педагогаў Мінскай вобласці на анлайн-семінары “Год малой Радзімы. Вопыт і перспектывы развіцця краязнаўчай працы ва ўстановах адукацыі”, арганізаваным Мінскім абласным інстытутам развіцця адукацыі.

Семінар сабраў больш за 90 слухачоў: прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, педагогаў агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з 23 рэгіёнаў сталічнай вобласці.

Загадчыца аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Марына Рудакоўская прадставіла для іх краязнаўчы кантэнт ВЧЗ: электронныя рэсурсы, якія ствараюцца бібліятэкамі краіны, базы даных генерацыі Нацыянальнай бібліятэкі і віртуальныя праекты, у тым ліку новы праект, прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 года”.

Падчас анлайн-выступлення і абмеркавання ўдзельнікі семінара высока ацанілі ініцыятыву Нацыянальнай бібліятэкі па стварэнні ў віртуальнай чытальнай зале адзінага пункту аддаленага доступу да лепшых краязнаўчых электронных рэсурсаў нашай краіны.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам