ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі на ХХVI ММКВК: дзень трэці
Верш і легенда: Аркадзь Куляшоў – ілюзіяніст

Красна хата кутамі

Красна хата кутамі
Іншыя навіны

6 лютага ў дзіцячым пакоі прайшла літаратурная гадзіна “Красна хата кутамі”.

Сваё захапляльнае падарожжа па далёкім мінулым дзеці пачалі з прагляду мультфільма. Дзякуючы пазнавальнаму матэрыялу і маляўнічым ілюстрацыям кнігі “В гостях у истории” яны даведаліся шмат цікавага пра традыцыі і побыт нашых продкаў.

Хлопчыкі і дзяўчынкі весела і з азартам пагулялі ў гульні “Гусі” і “Гарэлкі”, з энтузіязмам разыгралі сцэнку “Прыходзь на каравай”, узгадалі старадаўнія прыказкі і прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні “Доўгі дзень да вечара”.

Юным чытачам адкрылася шмат таямніц і загадак гістарычнага мінулага.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы, якія праходзяць у дзіцячым пакоі.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Навіны

Віртуальная экскурсія ў аздараўленчым лагеры “Палітэхнік”

16 Жні 2019

15 і 16 жніўня ў аздараўленчым лагеры “Палітэхнік”, размешчаным у маляўнічым кутку Мінскага раёна, адбылася выязная віртуальная экскурсія з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы НББ для даследчыкаў-стажораў з Рэспублікі Узбекістан

14 Жні 2019

9 жніўня ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце адбылася прэзентацыя рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) для даследчыкаў-стажораў з Рэспублікі Узбекістан.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111