ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Перадача ў дар кніг сярэдняй школе № 34 Бабруйска
Вяртанне на 400 гадоў назад – да першага “Буквара”

“Кожны з нас сягодня рады: песня з хаты ў хату – бо не лезе ў зернясклады ўраджай багаты!”

“Кожны з нас сягодня рады: песня з хаты ў хату – бо не лезе ў зернясклады ўраджай багаты!”
Іншыя навіны

Кожны год аграрыі ўсяго свету спадзяюцца, што вынікі ўборачнай кампаніі можна будзе выказаць гэтымі яркімі словамі Міхася Міхайлавіча Пянкрата на адным з агітацыйных плакатаў Саюза мастакоў БССР.

Сёлета споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння гэтага выдатнага беларускага паэта і празаіка.

На пачатковым этапе творчага шляху М. Пянкрату былі ўласцівы пераважна лірычныя вершы, у якіх значнае месца займала тэма кахання, але ў далейшым пісьменнік рэалізаваў сябе як сатырык.

Mihas_Penkrat.jpg

Многія яго працы публікаваліся ў газетах “Чырвоная змена”, “Літаратура і мастацтва”, “Піянер Беларусі”, “Комсомольская правда”, у часопісах “Полымя”, “Смена”, “Крокодил”.

Асобныя творы аўтара перакладзены на рускую, украінскую, грузінскую, літоўскую, эстонскую і іншыя мовы.

Гумарыстычныя зборнікі “Палын і кветкі” (1958), “Не з таго канца” (1959), “Аўтарытэт на колах” (1968) і іншыя творы М. Пянкрата захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Тут жа можна знайсці і сатырычныя плакаты з серыі “Агітплакат Саюза мастакоў БССР”, тэксты да якіх напісаў Міхась Міхайлавіч.

Гэтыя і многія іншыя плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пераведзены ў лічбавы фармат. Усяго ў электроннай бібліятэцы выстаўлена больш за 5 000 плакатаў рознай тэматыкі, з іх больш за 350 – з серыі “Агітплакат Саюза мастакоў БССР”.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам