ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Першы ўрок з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі
У нагу з часам: сучаснасць і будучыня бібліятэкі ў лічбавую эпоху

Конкурс "Музей кнігі – мой музей!"

Конкурс "Музей кнігі – мой музей!"
Іншыя навіны

У Дзень ведаў Нацыянальная бібліятэка Беларусі абвяшчае конкурс для школьнікаў. Пераможцаў чакаюць дыпломы і памятныя падарункі.

Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе "Музей кнігі – мой музей!", прымеркаваным да 15-годдзя музея кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Ён праводзіцца для дзяцей і моладзі з мэтай развіцця любові да кнігі і творчасці.

Арганізатар конкурсу:
Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Партнёры:

  • кампанія OZ (прадставіць памятныя падарункі для пераможцаў)
  • навукова-метадычны часопіс "Выхаванне і дадатковая адукацыя" (інфармацыйны партнёр)

Варыянты конкурсных работ:

  • празаічны твор (апавяданне, казка, эсэ);
  • паэтычны твор;
  • малюнак (жывапіс, графіка і інш.);
  • комікс.

Тэматыка:

  • Што адбываецца ў музеі кнігі, калі супрацоўнікі сыходзяць дадому?
  • Пра што размаўляюць, спрачаюцца кнігі ў музейнай экспазіцыі?
  • Што сказаў бы Францыск Скарына, калі б патрапіў у сучасны музей кнігі?
  • Смешная гісторыя, якая адбылася ў музеі кнігі.
  • Вольная тэма (звязаная з юбілеем музея кнігі).

Умовы конкурсу:

  1. Узрост удзельнікаў: 6–16 гадоў.
  2. Кожны ўдзельнік можа прадставіць не болей за 2 конкурсныя работы да 17 кастрычніка 2021 г.
  3. Конкурсныя работы павінны адпавядаць прапанаванай тэматыцы.
  4. Аб’ём празаічнага твора не павінен перавышаць 2 старонкі фармату А4 (памер шрыфту – 14).
  5. Кожная работа абавязкова суправаджаецца подпісам: поўнае імя аўтара (на беларускай і рускай мовах), узрост, месца пражывання, школа або студыя, мабільны тэлефон.
  6. Дасылаць або прывозіць конкурсныя творы трэба на адрас: музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, пр. Незалежнасці, 116, 220114, г. Мінск.
  7. Электронная пошта: tacianasapieha@gmail.comsusha.ksenia@yandex.by.
    Тэлефоны для сувязі: (8 017) 293 27 82(8 044) 579 39 07.
  8. Конкурсныя творы застаюцца ўласнасцю арганізатараў (могуць выстаўляцца, выкарыстоўвацца для друку, дэманстравацца ў электронным выглядзе).
  9. Вызначае пераможцаў журы. Імёны лепшых аўтараў будуць агучаны ў канцы кастрычніка 2021 г.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Чытайце таксама:

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам