ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Чым можа здзівіць сельская бібліятэка?
Візіт афіцыйнай дэлегацыі В'етнама

Конкурс “Мая кніга для ўсяго свету”

Конкурс “Мая кніга для ўсяго свету”
Іншыя навіны

Падведзены вынікі конкурсу творчых фотаработ “Мая кніга для ўсяго свету”, прымеркаванага да 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, якое адзначаецца сёлета.


На конкурс, абвешчаны радыё “Беларусь” Белтэлерадыёкампаніі, паступіла больш за 100 фотаздымкаў з 11 краін Еўропы, Азіі і Афрыкі. Сваёй улюбёнай кнігай з усім светам падзяліліся слухачы радыё з Расіі, Германіі, Кітая, Латвіі, Індыі, Егіпта, В’етнама, Польшчы, Інданезіі, Бангладэш, а таксама з самой Беларусі. Прычым большасць дасланых фотаздымкаў суправаджаліся тэкставымі каментарыямі, што таксама ўлічвала журы.

Пры вызначэнні пераможцаў члены журы кіравалася вынікамі інтэрнэт-галасавання ў спецыяльным раздзеле на сайце радыё “Беларусь”. Усяго ў 12 турах конкурсу прагаласавала больш за 60 тысяч карыстальнікаў.

Галасы размясціліся наступным чынам:

  • Яраслаў Янджэйчак (Польшча) – 1 месца (7 583 галасы),
  • Бернд Зайзер (Германія) – 2 месца (7 035 галасоў),
  • Дзітмар Вольф (Германія) – 3 месца (3 470 галасоў).

Як адзначыў галоўны дырэктар радыё “Беларусь” Навум Гальпяровіч, замежныя слухачы сваім удзелам у конкурсе паказалі цікавасць да кнігі ў розных кутках нашай планеты, даведаліся пра мерапрыемствы, якія адбыліся з нагоды святкавання 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Многія ўдзельнікі конкурсу ў каментарыях да фотаработ дзяліліся гісторыяй і традыцыямі кнігадрукавання ў сваіх краінах, дзякавалі за магчымасць распавесці свету пра свае любімыя кнігі.

Прызы для пераможцаў прадастаўлены Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, якая сёлета святкуе сваё 95-годдзе. Як падкрэсліў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці, культуролаг, літаратуразнаўца Алесь Суша, конкурс творчых фотаработ “Мая кніга для ўсяго свету” – добрая магчымасць убачыць разнастайнасць сусветнай літаратурнай палітры, а пераможцы будуць узнагароджаны факсімільным выданнем самага старажытнага на тэрыторыі Беларусі “Буквара” і сувенірнай прадукцыяй да 500-годдзя кнігадрукавання.

Акрамя таго, прызамі і прома-прадукцыяй ад радыё “Беларусь” адзначаны аўтары фотаработ, якія набралі найбольшую колькасць галасоў у кожным з тураў.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам