ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адступіўшы на крок, пабачыш бязмежныя далягляды...
Праект “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” – дарослым

Конкурс інавацыйных рашэнняў у дзейнасці бібліятэк

Конкурс інавацыйных рашэнняў у дзейнасці бібліятэк
Іншыя навіны

Бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, якія актыўна выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці інавацыйныя рашэнні на аснове сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ), могуць прыняць удзел у конкурсе і атрымаць прыз.

Савет бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні пры Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, на базе якога функцыянуе віртуальная чытальная зала, актыўна супрацоўнічае з міжнародным кансорцыумам EIFL (Electronic Information for Libraries). Інавацыйная праграма для публічных бібліятэк (Public Library Innovation Programme (PLIP)) кансорцыума EIFL запрашае прыняць удзел у новым конкурсе на эфектыўнае выкарыстанне інавацыйных тэхналогій у бібліятэчнай дзейнасці.

Запрашэнне прызначана для публічных бібліятэк, зацікаўленых у паляпшэнні якасці жыцця людзей і рашэнні задач у рамках Праграмы ўстойлівага развіцця ААН да 2030 года.

Фінальны тэрмін падачы заявак – 5 снежня 2018 г.

Прымаюцца заяўкі на рускай мове.

Больш падрабязная інфармацыя прадстаўлена тут.


Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам