ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
На канікулах – на музейныя заняткі!
Вечны водар чабору. Свой верш “Пахне чабор” Пятрусь Броўка прысвяціў першаму каханню

Кніжны зубр пасяліўся ў Нацыянальнай бібліятэцы

Кніжны зубр пасяліўся ў Нацыянальнай бібліятэцы
Іншыя навіны

Мастацкае аздабленне Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ад сёння стала яшчэ больш цікавым. У фае будынка размясціўся кніжны зубр.

Скульптура “Зубр” з’яўляецца адначасова сімвалам Беларусі і збіральным вобразам моцнай друкарскай традыцыі нашых продкаў. Матэрыялам для яе сталі дэталі старых друкарскіх варштатаў і тыпаграфскага шрыфту, што робіць скульптуру помнікам кнігадрукаванню і пісьменству ў прамым і пераносным сэнсах. Сярод літар алфавіту, якія ўпрыгожваюць скульптуру, сустракаюцца нашы адметныя літары “ў” і “і”. Гэты факт канчаткова здымае пытанне аб нацыянальнай прыналежнасці кніжнага зубра.

Скульптура ў стылі хай-тэк створана дызайнерам Генадзем Катлінскім у рамках аўтарскага праекта Уладзіміра Ліхадзедава “У пошуках страчанага”. Альтэрнатыўна яна называецца “Алеф” па назве першай літары старажытных алфавітаў, якая паходзіць ад егіпецкага іерогліфа ў выглядзе галавы быка.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам