ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга
Поліфанія

Кніжная спадчына Радзівілаў

Кніжная спадчына Радзівілаў
Іншыя навіны

12 красавіка ў Нясвіжскім палацавым ансамблі адкрылася выстаўка “Кніжная спадчына Радзівілаў”.


Праект арганізаваны сумесна Нацыянальным гісторыка-культурным музеем-запаведнікам “Нясвіж”, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (ЦНБ НАН Беларусі).

Гісторыя фарміравання Нясвіжскай ардынацкай бібліятэкі бярэ пачатак з XVI ст. Сёння разрозненыя яе часткі знаходзяцца ў бібліятэках Расіі, Фінляндыі, Польшчы, Літвы і Беларусі.

Выстаўка знаёміць грамадскасць з цікавымі экзэмплярамі кніг са збору Радзівілаў Нясвіжскай ардынацыі, якія ў наш час захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, ЦНБ НАН Беларусі і з’яўляюцца састаўной часткай агульнаеўрапейскай культурнай спадчыны.

На мерапрыемстве выступілі дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” С.М. Клімаў, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі, дырэктар ЦНБ НАН Беларусі Н.Ю. Бярозкіна, рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь В.І. Скарабагатаў, старшыня Беларускага фонду культуры У.А. Гілеп.

У сваім выступленні Р.С. Матульскі падкрэсліў, што ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2011–2015 гг. Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі вядзецца актыўная работа па вывучэнні і віртуальнай рэканструкцыі ўнікальнага кніжнага збору Радзівілаў.

На цырымоніі адкрыцця выстаўкі загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі А.В. Стэфановіч прэзентаваў каталог “Бібліятэка Радзівілаў Нясвіжскай ардынацыі”. Каталог уяўляе сабой поўнае апісанне выданняў XVII ст. з кніжных збораў Нясвіжскай ардынацыі князёў Радзівілаў з фондаў ЦНБ НАН Беларусі.

 

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам