ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар у "МІПСА" па рэсурсах ВЧЗ
У “Клубе кніжных прафесараў” вывучалі формы і матэрыялы кнігі

“Кніжная спадчына Францыска Скарыны” – у Балтыйску

“Кніжная спадчына Францыска Скарыны” – у Балтыйску
Іншыя навіны

21–23 кастрычніка ў Калінінградзе і Балтыйску прайшлі імпрэзы, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.


У іх прынялі ўдзел намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Суша и старшыня Беларускага культурнага таварыства ў Калінінградзе Ігар Шаховіч.

Аляксандр Суша перадаў бібліятэцы Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя Імануіла Канта 21-томнае факсіміле “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”. Выдавецкі праект пабачыў свет дзякуючы сумеснымі намаганнямі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Банка БелВЭБ.

Аляксандр Аляксандравіч падрабязна расказаў прысутным пра асветніцкую и выдавецкую дзейнасць Францыска Скарыны, мерапрыемствы, якія прайшлі ў Беларусі да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання – даты сусветнай значнасці, занесенай у Спіс памятных дат ЮНЕСКА.

Чытайце таксама:

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам