ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“І зорка гарыць, і не вяне вянок”
Трохтомнік пра Скарыну: шматграннасць, падарожжа і спадчына першадрукара

Кніжная спадчына Беларусі прадстаўлена ў Сеціве

Кніжная спадчына Беларусі прадстаўлена ў Сеціве
Іншыя навіны

Менавіта ў Год культуры, напярэдадні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, кніжная спадчына Беларусі стала даступнай у глабальнай інфармацыйнай прасторы.


У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стартаваў анлайн-праект “Кніга Беларусі XIV–XVIII стагоддзяў”, што ўключае дакументы, якія з’яўляюцца гістарычнай каштоўнасцю як для Беларусі, так і сусветнага супольніцтва ў цэлым.

Электронны рэсурс змяшчае копіі поўных тэкстаў выданняў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія выйшлі ў XIV–XVIII стагоддзях і па тэрытарыяльных, моўных, аўтарскіх або зместавых прыкметах адносяцца да Беларусі. У ім прадстаўлены старадрукаваныя кнігі кірылічнага друку, выданні на польскай, лацінскай і іншых мовах.

Праект будзе цікавы даследчыкам у галіне кнігазнаўства, гісторыі, педагогікі, супрацоўнікам бібліятэк, архіваў, музеяў, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.

Кожная кніга мае апісанне, у якое ўключаны звесткі пра аўтара, месца, год, мову, прадметную галіну, да якой адносіцца змест дакумента, а таксама інфармацыю пра фізічныя характарыстыкі выдання.

Для зручнасці карыстальнікаў у апісанні дакумента прадстаўлены шыфр захоўвання арыгінала ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, выкарыстаўшы які можна ажыццявіць заказ для далейшай работы з ім у будынку бібліятэкі.

Выстаўкі, прадстаўленыя ў праекце, дазваляюць пазнаёміцца з найбольш значнымі ў гістарычным аспекце калекцыямі дакументаў. Напрыклад, асобна можна ўбачыць поўныя тэксты выданняў Францыска Скарыны, якія захоўваюцца ў фондах бібліятэкі.

Для зручнасці падбору кніг, надрукаваных у пэўным месцы, рэсурс мае карту, дзе нанесены адпаведныя геаграфічныя аб’екты.

Акрамя таго, у рэсурсе прадугледжана магчымасць ажыццяўлення шматаспектнага пошуку неабходных дакументаў па назве, аўтары (стваральніку), месцы выдання, прадметнай рубрыцы і г.д.

“Кніга Беларусі XIV–XVIII стагоддзяў” даступная анлайн зусім нядаўна – з кастрычніка 2016 года. За гэты нядоўгі тэрмін рэсурс наведалі жыхары не толькі Беларусі, але і Вялікабрытаніі, Германіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны і шэрагу іншых краін, што з’яўляецца сведчаннем высокай цікавасці да беларускай культуры ва ўсім свеце.

Праект пастаянна развіваецца. У перспектыве ў яго будуць уключаны копіі дакументаў з фондаў не толькі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, але і іншых бібліятэк, у тым ліку замежных, з тым, кааб гэты рэсурс у поўным аб’ёме прадставіў кніжную спадчыну Беларусі ў глабальным Сеціве. Сімвалічна, што менавіта ў Год культуры да шэрагу яркіх падзей, якія ўжо адбыліся, дабавілася яшчэ адна вельмі значная – беларуская кніжная культура стала даступнай у сусветнай інфармацыйнай прасторы.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам