ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальная бібліятэка на Дні беларускага пісьменства за год да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання
“Пазітыў ад Скарыны” ў Рагачове

Кнігу “Францыск Скарына – чалавек-легенда” ўпершыню прадставілі ў Рагачове

Кнігу “Францыск Скарына – чалавек-легенда” ўпершыню прадставілі ў Рагачове
Іншыя навіны

Да XXIII Дня беларускага пісьменства Нацыянальная бібліятэка і выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі” падрыхтавалі трэці том беларускай дзіцячай энцыклапедыі “Францыск Скарына”.


Жыхары і госці свята ў Рагачове першымі ўбачылі кнігу, прысвечаную кніжнай спадчыне першадрукара. Том “Францыск Скарына – чалавек-легенда” быў прэзентаваны 4 верасня на пляцоўцы Фестывалю кнігі і прэсы. У прэзентацыі прынялі ўдзел галоўны рэдактар выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі” Ларыса Языковіч і аўтар кнігі – намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша.

Першая дзіцячая энцыклапедыя “Францыск Скарына” ўключае тры тамы: “Францыск Скарына – чалавек-энцыклапедыя”, “Францыск Скарына – чалавек свету”, “Францыск Скарына – чалавек-легенда”. Трэці том прадстаўляе выданні Скарыны ў шырокім гісторыка-культурным кантэксце і змяшчае раздзелы, прысвечаныя рукапіснай кнізе, узнікненню кнігадрукавання ў Еўропе і яго заснавальніку Іагану Гутэнбергу, а таксама першым еўрапейскім друкаваным кнігам. У раздзеле “Выданні асветніка” падрабязна даецца аналіз пражскіх і віленскіх выданняў Скарыны. Раздзел, прысвечаны тэхналогіі стварэння кніг, распавядае пра паперу, друкарскі станок, шрыфты, гравюры, графічную арнаментыку, вокладкі выданняў Скарыны. Раздзел “Спадчына Скарыны” знаёміць з геаграфіяй распаўсюджання ў свеце кніг беларускага першадрукара.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам