Фонды бібліятэкі папоўніліся кнігамі вядомага дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь, пісьменніка Уладзіміра Несцеравіча Дражына.
У дар бібліятэцы перададзены экзэмпляры кніг У. Дражына “Несвиж в судьбах моего поколения: о прошлом и настоящем” і “Владимир Дражин: «Моя большая малая Родина»”.
Творы напоўнены павагай і любоўю да малой Радзімы і людзей, якія былі побач на жыццёвым шляху аўтара.
Кнігі У. Дражына будуць карысныя ўсім, хто цікавіцца гісторыяй айчыннай дзяржаўнасці.
Матэрыял пададзены аддзелам камплектавання фондаў.