ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Літінстытуце ў Маскве створаць беларускую групу перакладчыкаў
Дзіцячы пакой запрашае

“Кнігі, кнігі – мае дарагія сябры…”

“Кнігі, кнігі – мае дарагія сябры…”
Іншыя навіны

14 снежня ў бібліятэцы адбыўся творчы вечар “Кнігі, кнігі – мае дарагія сябры…”, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.


У межах сустрэчы адбылося святочнае пасяджэнне клуба творчых жанчын “Спадарыня”, які аб’яднаў таленавітых жанчын, членаў дзвюх грамадскіх арганізацый – Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза жанчын.

Створаны ў 2015 годзе, клуб “Спадарыня” за час свайго існавання арганізаваў і правёў мноства творчых імпрэз, накіраваных на папулярызацыю беларускай літаратуры, культуры, мастацтва, народных рамёстваў. Пастаянныя актыўныя ўдзельнікі штомесяц праводзяць святочныя пасяджэнні – кожны раз цікавыя, з незвычайнай тэмай і ідэяй.

Гэтым разам імпрэзу прысвяцілі галоўнай тэме 2017 года – 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. У мерапрыемстве прынялі ўдзел літаратары Міхась Пазнякоў, Навум Гальпяровіч, Анатоль Аўруцін, Аляксандр Вашчанка. Таксама сваю творчасць прадставілі Тамара Кавалёнак, Алена Шчарбакова, Валянціна ПаліканінаЛізавета Палеес, Вольга Шпакевіч, Іна Фралова, Таццяна Жылінская, Алена Міхаленка і іншыя члены клуба.

Сапраўдным падарункам для ўдзельнікаў мерапрыемства стала знаёмства з унікальнымі экспанатамі міжнароднай выстаўкі “Францыск Скарына і яго эпоха”, падчас наведвання якой госці змаглі дакрануцца да сусветнай кніжнай спадчыны.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам