ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бібліятэкар Ульяна Сідаровіч: “Мая праца на працэнтаў семдзесят складаецца з творчасці”
Жыццё з рубцом на сэрцы

Кнігі ў дар школе № 38 і яслям-саду № 92

Кнігі ў дар школе № 38 і яслям-саду № 92
Іншыя навіны

15 кастрычніка ў рамках дабрачыннай акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” бібліятэкам сярэдняй школы № 38 і ясляў-сада № 92 г. Мінска перадалі ў дар больш за 200 экзэмпляраў дзіцячай, вучэбнай, мастацкай, вучэбна-метадычнай і развіваючай літаратуры.

Адміністрацыя ўстаноў, педагагічны калектыў і супрацоўнікі бібліятэк выказалі шчырую падзяку за аказаную дапамогу ў папаўненні бібліятэчных фондаў.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў сваю чаргу дзякуе выдавецтвам “Беларусь”, “Пачатковая школа”, “Право и экономика”, “Народная асвета”, кнігагандлёвым арганізацыям “БукЛайнГруп”, “БелтаймКніга”, “Мобилбук”, “Красіка-Прынт”, “Питер-М”, “Эўрыка-М”, Мінскаму гарадскому інстытуту развіцця адукацыі, Прэзідэнцкай бібліятэцы за падтрымку акцыі.

Заклікаем усіх жадаючых далучыцца да дабрачыннай акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў”!

Матэрыял прадастаўлены аддзелам камплектавання фондаў.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам