ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыта рэгістрацыя на ХVІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Гэтыя карціны свецяцца знутры!

Кнігі ў дар бібліятэкам адукацыйных устаноў

Кнігі ў дар бібліятэкам адукацыйных устаноў
Іншыя навіны

У лістападзе Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў рамках дабрачыннай акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” перадала 1 000 асобнікаў выданняў бібліятэкам сярэдняй школы № 204 г. Мінска і філіяла “Індустрыяльна-педагагічны каледж” Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі.

Фонды бібліятэк папоўніліся творамі класікаў беларускай і замежнай мастацкай літаратуры, вытворча-практычнымі, вучэбнымі і вучэбна-метадычнымі выданнямі, дзіцячымі і вучэбна-вытворчымі часопісамі.

Адміністрацыя ўстаноў, педагагічны калектыў і супрацоўнікі бібліятэк выказалі шчырую падзяку Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі за аказаную дапамогу ў папаўненні бібліятэчнага фонда.

Дзякуем выдавецтвам “Беларусь”, “Пачатковая школа”, “Право и экономика”, “Народная асвета”, кнігагандлёвым арганізацыям “БукЛайнГруп”, “БелтаймКніга”, “Мобилбук”, “Красіка-Прынт”, “Питер-М”, “Эўрыка-М”, Мінскаму гарадскому інстытуту развіцця адукацыі, Прэзідэнцкай бібліятэцы за падтрымку акцыі.

Заклікаем далучыцца да дабрачыннай акцыі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў”!

Матэрыял прадастаўлены аддзелам камплектавання фондаў.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам