ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“У адной з кніг Хагрыд расказвае пра свае прыгоды ў Мінску”. Дзякуючы гэтай дзяўчыне бестсэлеры пра Гары Потэра перакладзены на нашу мову
Бібліятэкі як механізмы памяці, якія злучаюць пакаленні

Кнігазнаўцы розных краін свету адзначылі 500-годдзе заснавання Жыровіцкага манастыра і бібліятэкі

Кнігазнаўцы розных краін свету адзначылі 500-годдзе заснавання Жыровіцкага манастыра і бібліятэкі
Іншыя навіны

15 мая на працягу ўсяго дня адбывалася анлайн-канферэнцыя ХVІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, прысвечаных 500-годдзю заснавання Жыровіцкага манастыра і бібліятэкі.

Сёлетнія Кнігазнаўчыя чытанні – гэта відэаканферэнцыя ў рэжыме рэальнага часу з магчымасцю камунікацыі праз пытанні да дакладчыкаў, праз відэадаклады з прэзентацыямі. Кнігазнаўцы з розных краін, выявіўшы ў ёй зацікаўленасць, падалі заяўкі на ўдзел і тэксты дакладаў. На партале бібліятэкі зарэгістраваны больш за 100 удзельнікаў з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны. Навукоўцы даслалі каля 60 артыкулаў для друку ў зборніку матэрыялаў канферэнцыі. Важна, што пасля завяршэння трансляцыі відэазапіс канферэнцыі будзе даступным на партале бібліятэкі.

З прывітальнымі словамі на адкрыцці навуковага форуму выступілі:

  • Бондар Юрый Паўлавіч, міністр культуры Рэспублікі Беларусь, кандыдат палітычных навук, дацэнт;
  • Матульскі Раман Сцяпанавіч, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, доктар педагагічных навук, прафесар;
  • Слесараў Аляксандр Валер’евіч, прарэктар па навукова-багаслоўскай рабоце мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі, кандыдат багаслоўя, дацэнт.

На працягу многіх дзесяцігоддзяў Нацыянальная бібліятэка Беларусі паспяхова выконвае адказную справу збірання, вывучэння і папулярызацыі беларускай і сусветнай кніжнай спадчыны і такім чынам забяспечвае духоўнаю і інтэлектуальную пераемнасць пакаленняў, перадачу фундаментальных каштоўнасцей і ідэалаў, стварае ўмовы для ўзбагачэння ўнутранага свету і раскрыцця творчага патэнцыялу шырокага кола сваіх карыстальнікаў. Выкананню гэтай высакароднай місіі служыць і правядзенне Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, якія ладзяцца ў бібліятэцы ўжо трэцяе дзесяцігоддзе.

Сімвалічна, што сёлета Кнігазнаўчыя чытанні прысвечаны 500-годдзю заснавання славутага Жыровіцкага манастыра і бібліятэкі. Манастыры з даўніх часоў былі цэнтрамі культуры і кніжнасці – тут перапісваліся і друкаваліся кнігі, ствараліся першыя бібліятэкі і школы. Жыровіцкі манастыр, які паўстаў на мяжы XV і ХVІ стагоддзяў на месцы цудоўнага з’яўлення абраза Божай Маці, ніколі не закрываўся і за доўгую гісторыю свайго існавання стаў буйным духоўным цэнтрам беларускага народа. Хрысціянскія духоўныя ідэалы і святыні натхнялі творцаў на плённую працу. На працягу пяці стагоддзяў у Жыровіцкім манастыры ствараліся і захоўваліся лепшыя ўзоры кніжнай, мастацкай, музычнай культуры нашага народа, інтэлектуальныя помнікі, дзейнічалі навучальныя ўстановы для свецкіх і духоўных асоб.

Праграма мерапрыемства ўключала больш за 60 дакладаў па наступных тэматычных блоках:

  • Кніжная культура Жыровіцкага манастыра
  • Рукапісная кніжнасць
  • Гістарычныя кніжныя калекцыі
  • Друкаваная кніга XVI–XVIІІ стст.
  • Беларуская кніга ХIХ–ХХ стст.
  • Кніга ў сучасным сацыякультурным асяроддзі

ХVІ  Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні традыцыйна аб’ядналі даследчыкаў і спецыялістаў, якія вывучаюць кніжныя помнікі – найважнейшы складнік культурнага і інфармацыйнага патэнцыялу нацыі. Старажытныя традыцыі беларускага пісьменства і кнігадрукавання – яскравае сведчанне высокага развіцця айчыннай культуры. Разам з тым, застаючыся каштоўнай крыніцай для даследавання нашага мінулага, беларуская кніжнасць з’яўляецца падмуркам для дынамічнага развіцця нацыянальнай культуры на сучасным этапе.

Запіс трансляцыі можна паглядзець тут.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Чытайце таксама пра мерапрыемства ў публікацыях СМІ і глядзіце ў нашым фотарэпартажы:

Навіны

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам