ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Навагодняя экскурсія для вялікай сям'і
Юбілейны 2017-ты: святло скарынаўскага слова зазіхацела ярчэй!

“Кніга ператварэнняў” для “кніжных прафесараў”

“Кніга ператварэнняў” для “кніжных прафесараў”
Іншыя навіны

У снежні ў “Клубе кніжных прафесараў” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праходзілі заняткі “Кніга ператварэнняў”.


Магчымасць вывучаць кніжную спадчыну праз багаты кніжны збор Нацыянальнай бібліятэкі робіць заняткі ўнікальнымі. У майстар-класе прымаюць актыўны ўдзел як дзеткі, так і іх бацькі. Удзельнікі знаёмяцца з бібліятэчнымі кнігамі, якія здзіўляюць іх незвычайнасцю форм і матэрыялаў.

Кніга з’яўлялася прадметам зрокавага ўспрымання і эстэтычнага перажывання, што мае вялікі эмацыйны эфект і дапамагае дзецям знайсці арыгінальныя рашэнні пры стварэнні ўласнай “чароўнай кнігі”.

Творчы працэс дазваляе замацаваць тэарэтычную частку заняткаў, крэатыўна паглядзець на аб’ект пазнання і праявіць індывідуальныя здольнасці. Прымяненне актыўных і інтэрактыўных метадаў выклікае ў дзяцей інтарэс да кніжнай культуры і спрыяе эфектыўнаму засваенню матэрыялу.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам