ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя манаграфіі па кампаналогіі
Актуальныя праблемы будаўніцтва і развіцця Саюзнай дзяржавы

Кніга ў музейнай прасторы

Кніга ў музейнай прасторы
Іншыя навіны

27 мая ў бібліятэцы адбыўся круглы стол “Кніга ў музейнай прасторы”, які арганізавалі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і камітэт па ахове кніжных помнікаў Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі.


Мэта пасяджэння – абмен вопытам, абмеркаванне праблем і вывучэнне практык функцыянавання кнігі ў якасці музейнага экспаната.

У рабоце круглага стала прынялі ўдзел даследчыкі і спецыялісты шматлікіх устаноў краіны: Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, Навукова-педагагічнай бібліятэкі, Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна, Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, музея “Замкавы комплекс «Мір»”, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Інстытута культуры Беларусі.

У прывітальным слове намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Аляксандравіч Суша падкрэсліў, што асэнсаванне праблемы музеефікацыі кніжных помнікаў мае важнае значэнне для развіцця беларускай культуры, таму што сёння перад бібліятэкамі і музеямі стаяць задачы навуковага асэнсавання друкаванай кнігі як культурнага феномена і забеспячэння для розных прадстаўнікоў грамадства як мага больш шырокага доступу да кніжных каштоўнасцей. Загадчыца навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня камітэта па ахове кніжных помнікаў Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі Галіна Уладзіміраўна Кірэева акрэсліла праблемы ўключэння кнігі ў музейную экспазіцыю і недастатковую распрацаванасць тэарэтычных і методыка-тэхналагічных пытанняў музеефікацыі кнігі.

З дакладамі выступілі спецыялісты музеяў і бібліятэк краіны: вядучы навуковы супрацоўнік Музея беларускага кнігадрукавання Нацыянальнага полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Галіна Паўлаўна Зуева (“Выставачная дзейнасць Музея беларускага кнігадрукавання як адзін з асноўных відаў музейнай дзейнасці”), вядучы навуковы супрацоўнік Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага Нацыянальнага полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Вольга Анатольеўна Шульчанка (“Рэалізацыя камунікатыўнай функцыі кнігі праз музейна-педагагічныя заняткі”), галоўная захавальніца Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава Святлана Іванаўна Лявонцьева (“Представление книжной культуры в выставочных проектах Ветковского музея”), загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея Ніна Міхайлаўна Кірылава (“Книга в новой исторической экспозиции «История Брестчины от первобытной эпохи до первой четверти ХХ в.» Брестского областного краеведческого музея”), загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Вольга Барысаўна Гулева (“Выстаўкі адной кнігі”), загадчыца экспазіцыйна-выставачнага сектара Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына Уладзіміраўна Шорац (“Арганізацыя стварэння мастацка-дакументальнай выстаўкі «Праглядзіце гэты томік...», прысвечанай 100-годдзю выхаду адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў Максіма Багдановіча «Вянок»”), вядучы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Галіна Юр’еўна Варонава (“«Шляхі» ў кнігах. Кніга ў новай экспазіцыі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы”), вядучы навуковы супрацоўнік аддзела пісьмовых і выяўленчых крыніц Нацыянальнага гістарычнага музея Юрый Мікалаевіч Лаўрык (“Выкарыстанне кнігі ў экспазіцыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь”), загадчык аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі Валерый Мікалаевіч Герасімаў (“Спецыфіка выставачнай працы аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь”), галоўны бібліятэкар гэтага ж аддзела Святлана Дзмітрыеўна Паўлавіцкая (“Рэдкая кніга як экспанат персанальных выставак пісьменнікаў і тэматычных выставак”), навуковы супрацоўнік аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Іна Лаўрэнцьеўна Мурашова (“Віртуальныя выстаўкі як новая форма выставачнай дзейнасці бібліятэк”).

Нацыянальную бібліятэку Беларусі з дакладамі прадставілі загадчык сектара навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Таццяна Мікалаеўна Захарава (“Навошта бібліятэцы музей кнігі, ці У рэчышчы калекцыйнага метаду”), галоўны бібліятэкар гэтага ж аддзела Марыя Міхайлаўна Шопіна (“Выставки одной книги как форма экспозиционной деятельности”), загадчык сектара аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Ірына Якаўлеўна Васільковіч (“Выставочная деятельность Национальной библиотеки Беларуси: от шаблонов к искусству”).

Сайт мерапрыемства

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам