ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – у дапамогу навукова-практычнай медыцыне
Зацверджаны вынікі VI Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”

Кніга і чытанне як духоўная спадчына праваслаўя ў культуры і гісторыі беларускага народа

Кніга і чытанне як духоўная спадчына праваслаўя ў культуры і гісторыі беларускага народа
Іншыя навіны

15 снежня на платформе Zoom адбыўся вебінар “Кніга і чытанне як духоўная спадчына праваслаўя ў культуры і гісторыі беларускага народа”.

Арганізатарам вебінара выступілі: УК “Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса” г. Магілёва і Духоўна-асветніцкі цэнтр імя свяціцеля Георгія (Каніскага) Магілёўскай епархіі БПЦ. Удзел у мерапрыемстве прынялі спецыялісты публічных і школьных бібліятэк, выкладчыкі літаратуры, прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства выступіла дырэктар установы культуры “Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва” Вольга Уладзіміраўна Волкава.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Аналіз конкурсных работ бібліятэк Беларусі, якія прынялі ўдзел у VI Рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” прадставіла ў сваім дакладзе галоўны бібліятэкар навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Вольга Аляксандраўна Рынкевіч.

Вядучы бібліёграф аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Люцыя Георгіеўна Тупчыенка-Кадырава пазнаёміла ўдзельнікаў вебінара з электроннымі выданнямі па рэлігіі ў складзе віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Даклад быў прадстаўлены ўвазе ўдзельнікаў у відэазапісе.

Вебінар адбыўся ў рамках адукацыйнага форуму “XIV абласныя Свята-Георгіеўскія адукацыйныя чытанні”, прысвечанага Году малой радзімы і 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам