ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
LIBCOM-2015
Міжнародны валютны фонд: учора, сёння, заўтра

Кніга і чытанне на прасторы СНД

Кніга і чытанне на прасторы СНД
Іншыя навіны

14 снежня дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі прыняў удзел у рабоце міжнароднага круглага стала “Кніга і чытанне на прасторы СНД”.


Пасяджэнне прайшло ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў рамках IV Санкт-Пецярбургскага міжнароднага культурнага форуму.

Прадметам пасяджэння круглага стала з’явілася міжнароднае вымярэнне праблем існавання кнігі і чытання ў краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Удзельнікі пасяджэння з цікавасцю праслухалі даклад Р.С. Матульскага “Кніга і чытанне ў Рэспубліцы Беларусь”.

Спецыялісты абмяняліся меркаваннямі па пытаннях дзяржаўнай і грамадскай падтрымкі інстытутаў кнігі і чытання, кніжнага гандлю, адукацыі і бібліятэчнай справы ў сваіх краінах з мэтай выяўлення перадавога вопыту і інавацый, якія маюць патэнцыял для распаўсюджвання.

Па выніках работы круглага стала была прынята рэзалюцыя, накіраваная на фарміраванне грамадска-дзяржаўных сістэм развіцця і падтрымкі інстытутаў кнігі і чытання ў краінах СНД.

15 снежня ў рамках IV Санкт-Пецярбургскага міжнароднага культурнага форуму ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы адбыўся ХVIII Агульны сход членаў Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі, некамерцыйнага партнёрства бібліятэк, мэтай якога з’яўляецца добраахвотнае фарміраванне агульных падыходаў да арганізацыі інфармацыйна-бібліятэчнай і сацыякультурнай сфер на постсавецкай прасторы.

Пасяджэнне стала важным пралогам Асноўных мерапрыемстваў супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД у галіне культуры на 2016–2020 гг. і 70-годдзя ЮНЕСКА. На сходзе абмяркоўваліся фарматы супрацоўніцтва ў бібліятэчнай сферы. Асаблівая ўвага нададзена пытанням, звязаным з падрыхтоўкай новай рэдакцыі мадальнага Бібліятэчнага кодэкса і рэалізацыяй праекта па стварэнні Электроннай бібліятэкі БАЕ. Электронную бібліятэку БАЕ прапаноўваецца ствараць на аснове размеркавальнага прынцыпу, аб’ядноўваючы рэсурсы нацыянальных бібліятэк краін Садружнасці. Расійская дзяржаўная бібліятэка прапанавала ў аснову будучай калекцыі пакласці сваю электронную бібліятэку.

На сходзе таксама былі заслуханы прапановы Міждзяржаўнага фонду па гуманітарным супрацоўніцтве дзяржаў – удзельніц СНД і Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа пра будучае ўзаемадзеянне.

У рамках сходу адбыліся выбары прэзідэнта і віцэ-прэзідэнтаў БАЕ на тэрмін 2016–2019 гг. На пасады прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта БАЕ пераабраны генеральны дырэктар Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі А.І. Віслы і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі. На пасаду віцэ-прэзідэнта БАЕ таксама абраны дырэктар Азербайджанскай нацыянальнай бібліятэкі К.М. Тахіраў.

Па запрашэнні Санкт-Пецярбургскага міжнароднага культурнага форуму ў мерапрыемствах прынялі ўдзел дырэктары нацыянальных бібліятэк Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана.

Навіны

Знаёмыя і малавядомыя старонкі творчасці Агінскага

15 Ліс 2019

Дзяржаўны дзеяч, палітык, дыпламат і кампазітар. Міхал Клеафас Агінскі – імя, якое ведае кожны, а яго паланэз “Развітанне з Радзімай” з’яўляецца найбольш вядомым музычным творам. Аднак не многія ведаюць, што кампазітарам было напісана больш за 70 твораў, сярод якіх оперы, вальсы і мазуркі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на адной з галоўных у свеце дыскусійных пляцовак

15 Ліс 2019

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі прыняў удзел у рабоце VIII Санкт-Пецярбургскага міжнароднага культурнага форуму, які праходзіць з 14 па 16 лістапада 2019 г. i прысвечаны тэме культурных кодаў ва ўмовах глабалізацыі. Штогод Форум прыцягвае тысячы экспертаў і гасцей з усяго свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Супрацоўнікі бібліятэкі сустрэліся з кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна

14 Ліс 2019

14 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла сустрэча працоўнага калектыву з кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна Ігарам Кудрэвічам.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

XVIII Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі”

14 Ліс 2019

У Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі 21 лістапада 2019 года пройдзе XVIII Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі (РІНТІ–2019)”.

Навіны бібліятэк

Валерый Славук прапануе чытаць Макса Фрая

14 Ліс 2019

У лістападзе прыхільнікаў графікі і ў прыватнасці творчасці Валерыя Славука парадавала з’яўленне новай серыі кніг – “Палац мастацтва” (і гэта невыпадкова, бо ўсе мастакі, творчасць якіх будзе адлюстравана на яе старонках, неаднаразова выстаўляліся ў галоўным храме мастацтва Беларусі).

Аўтарскі погляд

111