ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт дэлегацыі Дзяржаўнай аўдытарскай службы В’етнама
Дар удзельнікаў міжнароднай канферэнцыі

Кніга – дарога ў казку!

Іншыя навіны

20 верасня 2009 года дзіцячы пакой Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае дзяцей разам з бацькамі на святочнае мерапрыемства «Кніга – дарога ў казку!», прысвечанае Дню бібліятэк.


Мы запрашаем хлопчыкаў і дзяўчынак у Казачную краіну, на шляху да якой іх чакаюць цікавыя конкурсы і загадкі. Дзецям будзе прапанавана ўспомніць казкі, дзе сустракаюцца назвы лясных жыхароў, кветак і насельнікаў воднага свету. Знатакамі розных відаў палявых кветак яны змогуць праявіць сябе ў конкурсе «Вярні імя», уважлівасць і эрудзіраванасць спатрэбяцца ім таксама ў конкурсе «Каменьчыкі».

У праграме свята прадугледжаны дзіцячыя песні, танцы, рытмічныя паўзы, што дапаможа дзецям камфортна пераадольваць усе перашкоды на дарозе ў Казачную краіну.

Напрыканцы мерапрыемства яны ўласнымі рукамі зробяць маляўнічыя закладкі для сваіх любімых кніг.

Запрашаюцца дзеці ва ўзросце 5–8 гадоў.

Час правядзення: 12.00–13.30.

Кантактны тэлефон: 293-25-34.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам