ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Тэставы доступ да калекцыі Duke University Press
Знакамітыя і багатыя. Дзясятка самых паспяховых пісьменнікаў

Семінар-практыкум, прысвечаны гісторыі вывучэння кітабаў

Семінар-практыкум, прысвечаны гісторыі вывучэння кітабаў
Іншыя навіны

4 снежня адбыліся чарговыя заняткі ў межах семінара-практыкуму “Кітабы – унікальныя помнікі рукапіснай кніжнасці”. Сустрэча была прысвечаная гісторыі вывучэння кітабаў. Кітабамі называюць рукапісныя кнігі, якія ствараліся на працягу стагоддзяў прадстаўнікамі адной з этнаканфесійных груп Беларусі – беларускімі татарамі.

У асяроддзі даследчыкаў рукапіснай спадчыны татараў ВКЛ узнікла назва для новай навуковай галіны – кітабістыка. У гэтай навукі ёсць не толькі свая гісторыя, але і перадгісторыя. Упершыню рукапісныя кнігі татар ВКЛ трапляюць у поле зроку навукоўцаў яшчэ ў XVII ст. Дакладна вядома, што адзін манускрыпт (хамаіл) належаў вядомаму уроцлаўскаму арыенталісту Андрэусу Акалютусу, а не пазней за пачатак XVIII ст. ужо знаходзіўся ў Лейпцыгу і быў там апісаны нямецкім навукоўцам Г.Я. Керам у 1723 г. Гэтым апісаннем скарыстаўся у сваім каталозе арыентальных рукапісных кніг (1838 г.) Г.Л. Фляйшэр, але памылкова вызначыў паходжанне рукапісу як крымска-татарскае. Іншы манускрыпт (Каран 1682 г.) у 1740 г. апынуўся ў зборы прафесара Кіеўскай духоўнай акадэміі Сімеона Тадароўскага, які валодаў усходнімі мовамі. Пасля прызначэння гэтага святара на пасаду пскоўскага епіскапа Каран разам з бібліятэкай Тадароўскага трапіў у Пскоў, дзе знаходзіцца і дагэтуль.

Першыя навуковыя публікацыі, у якіх наўпрост згадваюцца рукапісныя кнігі татар ВКЛ, з’яўляюцца ў XIX ст. У 1840 г. Тэадор Нарбут у сваёй “Гісторыі літоўскага народу” згадвае пра татарскія кітабы. А ў 1857 г. прафесар Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, усходазнаўца А. Мухлінскі ў сваёй працы “Даследаванне пра паходжанне і стан літоўскіх татараў” не толькі згадвае пра існаванне ў татар рэлігійнай літаратуры, але і прыводзіць з яе невялікія вытрымкі ў якасці ўзору. На жаль, гэты твор змяшчае адначасова і некаторыя памылкі, якія без пераправеркі пачалі паўтараць пазнейшыя аўтары.

Новае “адкрыццё” кітабаў адбываецца ўжо на пачатку ХХ ст. Пасля артыкула І. Луцкевіча, прысвечанага кітабу з вёскі Сорак Татар, з’явіўся шэраг публікацый за аўтарствам Л. Цвяткова, В. Вольскага, Я. Станкевіча, Я. Карскага, В. Ластоўскага. Нягледзячы на непазбежныя (бо працэс даследавання толькі пачынаўся) памылкі, гэтыя аўтары зрабілі слушныя заўвагі і важныя высновы, асабліва пра каштоўнасць татарскіх рукапісаў для вывучэння гісторыі беларускай мовы.

Эксперт цыкла мерапрыемстваў “Кітабы – унікальныя помнікі рукапіснай кніжнасці” – Ірына Сынкова, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Фатаграфіі Віктара Драчова.


Усіх, хто жадае навучыцца чытаць кітабы, запрашаем на семінар-практыкум. Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя. Уваход вольны.

Дата: 18 снежня 2019 г.
Час правядзення: 18.00–19.30.
Месца правядзення: зала адукацыйных тэхналогій (пам. 346).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 81, (8 017) 293 27 82, (8 044) 579 39 07.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Чытайце таксама, як адбыўся першы з цыкла семінар-практыкум, прысвечаны вывучэнню кітабаў.

Навіны

Раман Матульскі аб праекце да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

28 Сту 2020

Госцем перадачы “Новая раніца” на “РТР-Беларусь” стаў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. У інтэрв’ю ён анансаваў праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжныя прафесары сталі энцыклапедыстамі

27 Сту 2020

26 студзеня ў межах праекта “Клуб кніжных прафесараў” адбыліся заняткі на выставе “Энцыклапедыя: нацыянальны праект” з куратарам выставы і даследчыкам энцыклапедый Ксеніяй Сушай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Мінску выходзяць 2 шведскія кнігі з шыкоўнымі ілюстрацыямі

26 Сту 2020

У выдавецтве Koska падрыхтавалі да выхаду адразу дзве кнігі шведскіх пісьменнікаў Юі і Тумаса Вісландэраў пра прыгоды каровы Мамы Му і яе сябра Крумкача. Кнігі з’явяцца ў продажы 6 лютага: выхад прымеркаваны да Мінскага кніжнага кірмаша.

Навіны бібліятэк

Сустрэча з адвакатам на тэму новай рэдакцыі жыллёвага кодэкса

24 Сту 2020

23 студзеня 2020 г. Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Новая рэдакцыя жыллёвага кодэкса: агляд асноўных змяненняў і дапаўненняў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111