ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Узнясенне над прозай быцця
Першакніга беларускага народа

Кірмаш інвестыцыйных праектаў бібліятэкі

Кірмаш інвестыцыйных праектаў бібліятэкі
Іншыя навіны

7 лютага ў 15.10 адбудзецца кірмаш інвестыцыйных праектаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, які ўключае прэзентацыю ўнікальных факсімільных выданняў і анонс перспектыў факсімільнага аднаўлення кніжных помнікаў Беларусі.


Мерапрыемства пройдзе на Нацыянальным стэндзе Беларусі ў рамках ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу “Кнігі Беларусі – 2013”.

Будуць прадстаўлены праекты, рэалізаваныя Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў 2012 г.:

  • “Букварь языка славянского” (Вільня, 1767) – сумесна з прадстаўніцтвам XEROX у Рэспубліцы Беларусь;
  • “Сымон-музыка” (1925) Я. Коласа – сумесна з выдавецтвам “Мастацкая літаратура”;
  • “Шляхам жыцця” (1913) Я. Купалы – сумесна з выдавецтвам "Мастацкая літаратура";
  • “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі” (1926) В. Ластоўскага – сумесна з выдавецтвам “Мастацкая літаратура”;
  • “Калядная пісанка” (1913) – сумесна з ААТ “Банк БелВЭБ”;
  • “Жыццё Еўфрасінні Полацкай” (XV–XVI стст.) – сумесна з Выдавецтвам Беларускага экзархата;
  • “Полацкае Евангелле” (XII ст.) – сумесна з Выдавецтвам Беларускага экзархата.

У 2012 г. пры ўдзеле Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі была выпушчана выключна вялікая колькасць факсімільных выданняў, што стала адной з прычын прысуджэння калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва.

У той жа час спецыялістамі бібліятэкі распрацаваны Рэестр інвестыцыйных праектаў па факсімільным выданні помнікаў кніжнай культуры Беларусі, які дазваляе працягнуць гэтую працу ў далейшым. Уводзіны ў шырокае навуковае і грамадскае абарачэнне найбольш яркіх помнікаў кніжнай культуры Беларусі пры дапамозе іх факсімільнага перавыдання дазволіць вырашыць шматлікія задачы, звязаныя з прапагандай нацыянальнай кніжнай спадчыны, актывізацыяй кнігазнаўчых даследаванняў у краіне, забеспячэннем захаванасці арыгіналаў пасродкам арганізацыі доступу да іх высакаякасных копій.

Рэалізацыя падобных ініцыятыў пры падтрымцы партнёраў бібліятэкі з'яўляецца формай інвеставання ў фарміраванні іх пазітыўнага іміджу. Яна сведчыць аб іх імкненні да захавання і папулярызацыі культурнай спадчыны Беларусі.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам