ГалоўнаяНавіны

Зніклыя дзяўчыны: сюжэтны троп, у якім мы маем патрэбу

15 Кра 2021

Ход са знікненнем сустракаецца ў дэтэктывах і трылерах ледзь не часцей, чым мёртвае цела ў замкнёным пакоі або расследаванне серыйных забойстваў. Галоўны герой ідзе па слядах сваёй зніклай каханай, дачкі або блізкай сяброўкі, тым часам раскрываючы ўсё больш і больш таямніц, якіх хапала ў яе жыцці. Займальна? Безумоўна. Вось толькі звярніце ўвагу: статыстыка такіх літаратурных знікненняў мае значную гендарную перавагу. Дык чаму ж у кожнай кнізе знікае жанчына? Давайце паглядзім на гісторыю аднаго з самых папулярных тропаў у сучасным дэтэктыве.

Аўтарскі погляд

Да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права і Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці

15 Кра 2021

21 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму дню кнігі і аўтарскага права, а таксама Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да юбілею Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: па старонках беларускіх газет 1921 года

14 Кра 2021

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае знаёміць з даўнімі падзеямі гуманітарнай сферы Беларусі, пра якія 100 гадоў таму ў артыкулах і нататках паведамлялі беларускія газеты.

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

14 Кра 2021

На Youtube-канале «Кніга Беларусі» з’явілася відэа, у якім «ажылі» беларускія класікі. Сярод іх – Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў і іншыя. Яны рухаюцца, міргаюць, пазіруюць перад камерай. Аўтар праекта і відэарэканструкцыі – Алесь Суша, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны бібліятэк

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на вечары беларускай культуры ў Мадрыдзе (+відэа)

13 Кра 2021

9 красавіка ў Мадрыдзе адбылося ўрачыстае мерапрыемства – вечар беларускай культуры, прысвечаны 100-годдзю вядомых беларускіх пісьменнікаў І.П. Мележа і І.П. Шамякіна.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

13 Кра 2021

60 гадоў мінула з часу першага палёту чалавека ў космас. Тым самым першым быў Юрый Гагарын — чалавек з сонечнаю ўсмешкаю, якога з Беларуссю радніла не толькі паходжанне — нарадзіўшыся ў былых межах Вялікага Княства Літоўскага, на Смаленшчыне, Гагарын са школы ведаў купалаўскі верш «Хлопчык і лётчык», гаварыў, што ён і падштурхнуў яго да выбару прафесіі.

Навіны бібліятэк

Вэбінар “Публікацыя навуковых артыкулаў у міжнародных часопісах у рэжыме адкрытага доступу (Open Access)”

9 Кра 2021

19 красавіка ў 12.00 пройдзе вэбінар “Публікацыя навуковых артыкулаў у міжнародных часопісах у рэжыме адкрытага доступу (Open Access)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Узноўлены шэдэўр – пазл вялікага палатна (+ відэа)

9 Кра 2021

Арыгінальная гравіравальная дошка ХVII ст. і ўзноўленая з яе гравюра з партрэтам караля і вялікага князя Яна ІІІ Сабескага ўпершыню дэманструюцца на выставе “Узноўлены шэдэўр” у музеі кнігі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вэбінар “Методыка і тэхналогія каталагізацыі дакументаў у рэгіянальных зводных электронных каталогах”

9 Кра 2021

15 красавіка з 10.00 да 11.30 Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць вэбінар для бібліятэк, падключаных да рэгіянальных зводных электронных каталогаў нашай краіны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

РЗЭК бібліятэк Мінскай вобласці працягвае раскрываць фонды бібліятэчных устаноў рэгіёна

9 Кра 2021

Да Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Мінскай вобласці далучыліся два новыя партнёры – Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўла Пранузы і Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма. Рэсурс папоўніўся на 87 тысяч бібліяграфічных запісаў на дакументы, якія захоўваюцца ў гэтых бібліятэчных установах.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мастацтва сарціроўкі: як арганізаваць свае кніжныя паліцы і не звар’яцець

8 Кра 2021

Паглядзіце на сваю кніжную паліцу. Пільна. Што яна вам нагадвае? Нястройны плот з кніжак усіх памераў і відаў? Ідэальна роўны шэраг, дзе ўсё расстаўлена строга па алфавіце? Хаатычна кінутыя адзін на аднаго томікі ўперамешку з паштоўкамі і часопіснымі ўкладышамі? Што б ні апынулася ў вашай кніжнай шафе, напэўна вы хоць раз задумваліся аб сарціроўцы. На фотаздымках і ў кіно хатнія бібліятэкі заўсёды выглядаюць бездакорна – вось бы і дома так! Самы час змахнуць пыл з карашкоў і даведацца пра спосабы прывесці свае кніжныя паліцы ў парадак. А заадно разабрацца, як гэта робіць Нацыяналка.

Аўтарскі погляд

Унікальная магчымасць публікацыі навуковых работ у часопісах адкрытага доступу для аўтараў з Беларусі

8 Кра 2021

З сакавіка 2021 года адменена ці зніжана аплата за апрацоўку артыкулаў (APC – англ. article processing charges) для аўтараў з Беларусі пры публікацыі артыкулаў у рэжыме адкрытага доступу ў вядучых навуковых часопісах.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

8 Кра 2021

8 красавіка адбылася сустрэча Кацярыны Мікалаеўны Дулавай, рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, члена Канстытуцыйнай камісіі, з працоўным калектывам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Сту 2021

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Бібліятэкарам
111