ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кніга з экрана: новая рубрыка на сайце НББ
Калейдаскоп дывізіі Серакоўскага: аповесць-мазаіка

ХVІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

ХVІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Іншыя навіны

15 мая ў анлайн-фармаце адбудуцца ХVІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні, прымеркаваныя да 500-годдзя заснавання Жыровіцкага манастыра і бібліятэкі.

Штогадовая навуковая канферэнцыя з’яўляецца галоўнай пляцоўкай краіны для адкрытага дыялогу аб пытаннях кніжнай культуры.

Навуковы форум у гэтым годзе быў запланаваны менавіта ў маі – на час цэнтральных урачыстасцей да 550-годдзя з часу з’яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці і 500-годдзя з часу заснавання Успенскага Жыровіцкага манастыра. Тэматыка прыцягнула цікавасць шматлікіх навукоўцаў з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны і Францыі. На інтэрнэт-партале Нацыянальнай бібліятэкі было зарэгістравана больш за 100 дакладаў і каля 60 артыкулаў былі прадстаўлены для друку ў зборніку матэрыялаў канферэнцыі.

З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі, якая склалася ў свеце, арганізатары прапанавалі канферэнцыю не адмяняць, але знайсці новы фармат яе правядзення. Для нас вельмі важным з’яўляецца не перарываць традыцыю наладжвання навуковага дыялогу і супрацоўніцтва паміж даследчыкамі розных краін, даць магчымасць падзяліцца вынікамі актуальных навуковых дасягненняў і праектаў.

ХVІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні пройдуць у анлайн-фармаце з відэатрансляцыяй у рэжыме рэальнага часу і магчымасцю камунікацыі праз пытанні да дакладчыкаў. Пасля канферэнцыі відэазапіс таксама будзе даступны ўсім жадаючым.

Традыцыйна праблемнае поле канферэнцыі будзе ўключаць пытанні гісторыі кніжнай культуры ад старажытнасці да сучасных тэндэнцый развіцця. Тэматыка канферэнцыі плануецца разнастайнай і, безумоўна, выкліча цікавасць у шматлікіх айчынных і замежных вучоных.

Арыентыровачны час анлайн-трансляцыі: 11.00–14.00.

Праграма мерапрыемства і спасылка на вэб-сайт трансляцыі з'явіцца перад мерапрыемствам на партале бібліятэкі.

Да анлайн-сустрэчы!

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

16 Чэр 2021

Адна з найстарэйшых і найбуйнейшых бібліятэк вышэйшых навучальных устаноў Беларусі – Фундаментальная бібліятэка БДУ – была ўключана ў структуру Праўлення гэтага ўніверсітэта 23 мая 1921 года, і менавіта гэты дзень лічыцца датай яе заснавання. Складаны, поўны перашкод шлях стварэння, выпрабаванні 1930-х гадоў, трагічныя падзеі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, новыя ўмовы і патрабаванні апошніх дзясяцігоддзяў і сучаснага перыяду… Установа з драматычнай гісторыяй неаднойчы амаль знікала, але аднаўлялася – дзякуючы энтузіястам, аматарам кнігі. Ды ў краіне заўсёды разумелі: дзе навучанне, без бібліятэкі нікуды.

Навіны бібліятэк

“Алмаз становіцца дыяментам”: хроніка будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, 2004 год

16 Чэр 2021

16 чэрвеня 2006 года адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Сёння мы працягваем публікацыі па матэрыялах прэсы аб яго будаўніцтве, якое стала яркай падзеяй у гісторыі бібліятэкі, ды і ўсёй краіны.

Да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Незвычайныя завяшчанні пісьменнікаў

16 Чэр 2021

Ці задумваліся вы калі-небудзь пра сваю апошнюю волю? Напэўна так, бо, як ні горка, ніхто з нас не вечны. Аднойчы прыйдзе час пакінуць гэты тленны свет, а перад гэтым паклапаціцца пра завяшчанне, каб шматлікія сябры і сваякі адразу ведалі, хто быў вашым любімчыкам. Вядомыя пісьменнікі таксама запісвалі сваю апошнюю волю – і часцяком іх інструкцыі і пажаданні былі як мінімум незвычайныя, як максімум – эксцэнтрычныя.

Аўтарскі погляд

Віртуальная чытальная зала НББ – публічным бібліятэкам Брэсцкай вобласці

15 Чэр 2021

Супрацоўнікі НББ працягваюць серыю анлайн-мерапрыемстваў для публічных бібліятэк розных рэгіёнаў нашай краіны. 15 чэрвеня адбыўся семінар, падрыхтаваны для нашых калег з Брэсцкай вобласці.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прэзентацыя альманаха “Казахстан – Беларусь” і сустрэча пісьменнікаў дзвюх краін

14 Чэр 2021

14 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшла прэзентацыя першага ў гісторыі казахстанска-беларускага супрацоўніцтва літаратурна-мастацкага альманаха “Казахстан – Беларусь” і адбылася сустрэча пісьменнікаў дзвюх краін.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
111