ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кніга-потхі для "кніжных прафесараў"
Выдадзена персанальная энцыклапедыя “Францыск Скарына”

Хутка Новы год

Хутка Новы  год
Іншыя навіны

20 снежня ў дзіцячым пакоі прайшло святочнае мерапрыемства – майстар-клас па скапбукінгу “Хутка Новы год”.


Навагодняе свята – гэта час чараўніцтва, цудаў, здзіўленняў і падарункаў. З асаблівым хваляваннем рыхтуюцца да яго і дарослыя, і дзеці.

На занятках хлопчыкі і дзяўчынкі зрабілі навагодняе пано ў тэхніцы скрапбукінг. Падчас працы яны выкарыстоўвалі спецыяльную паперу, камбінавалі складаныя малюнкі, колер і тэкстуры, а затым упрыгожылі пано рознакаляровымі бліскаўкамі, стужкамі і іншымі дэталямі.

У паўзах паміж творчасцю дзеці паўдзельнічалі ў рухавых гульнях пад музыку.

Святочныя заняткі аб’ядналі дзяцей, падаравалі ім выдатны настрой і пазітыўныя эмоцыі.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы, якія адбываюцца ў дзіцячым пакоі бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 34.

Навіны

Сустрэча з Адамам Бабарэкам

18 Кас 2019

17 кастрычніка, у музеі гісторыі беларускай літаратуры ў рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” адбылася лекцыя Ганны Севярынец “Крытык і сусвет. Адам Бабарэка, літаратура і літаратары”.

Навіны бібліятэк

Маўчанне сфiнкса

18 Кас 2019

Дэбютны зборнiк гэтай дваццацiгадовай паэткi ўкладаў самы вядомы беларускi паэт, афармляў самы вядомы мастак, фiнансавала легендарная княгiня-мецэнатка… I быў надрукаваны ў гэтым зборнiку верш, якi стаў народнай песняй.

Навіны бібліятэк

Шляхам, што вядзе да мары

18 Кас 2019

11–12 кастрычніка прыхільнікі творчасці Эльчына Сафарлі сустрэліся з любімым аўтарам у беларускай сталіцы. У Мінск ён прыехаў прадставіць новы раман “Дом, в котором горит свет”, выдадзены ў гэтым годзе ў АСТ.

Аўтарскі погляд

Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні

17 Кас 2019

16 кастрычніка ў бібліятэцы ў рамках працы VI Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” адбылося штогадовае пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111