ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Як атрымаць пропуск у свет права?”: пытанні інфарматызацыі прававой сферы абмеркавалі на канферэнцыі
Калі ёсць Сям’я – значыць, шчаслівы Я

Хто сёння чытае антычную класіку ў арыгінале?

Хто сёння чытае антычную класіку ў арыгінале?
Іншыя навіны

16 мая спецыяльна для студэнтаў кафедры класічнай філалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта спецыялісты навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства правялі тэматычныя заняткі “Грэчаская друкаваная кніга ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.

Як Пятрарка і Бакача, якія стаялі ля вытокаў Адраджэння і зноў адкрылі класічную літаратуру для еўрапейскага чытача, так кафедра класічнай філалогіі БДУ сёння падагравае цікавасць да антычнасці ў сучасных студэнтаў.

У фондзе бібліятэкі захоўваецца каля 80 старадрукаваных кніг на грэчаскай мове. Выданні вельмі разнастайныя па змесце – сачыненні антычных аўтараў, слоўнікі, падручнікі, кнігі навуковага і рэлігійнага характару. Асноўную частку калекцыі складаюць творы антычных аўтараў, выпушчаныя ў эпоху Адраджэння, калі класічная літаратура мела велізарную папулярнасць. У зборы сустракаюцца экзэмпляры цалкам на грэчаскай мове, а таксама з паралельным перакладам на лацінскую і іншыя мовы.

На арыгінальных прыкладах студэнты пазнаёміліся з гісторыяй грэчаскай друкаванай кнігі ад эпохі Адраджэння і да ΧΙΧ стагоддзя, яе тэматычнай разнастайнасцю, змаглі паспрабаваць сябе ў ролі бібліёграфаў і вучыліся чытаць тытульныя старонкі выданняў на грэчаскай і лацінскай мовах.

Навіны

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам