ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Годнасць. Сумленнасць. Мужнасць
Быць бібліятэкарам і музейшчыкам – не сумна

ХІI Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

ХІI Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Іншыя навіны

Запрашаем прыняць удзел ва ўрачыстым адкрыцці і пленарным пасяджэнні ХІI Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў “Кніжная культура Беларусі: погляд праз стагоддзі”, якія адбудуцца 7–8 красавіка.


Кнігазнаўчыя чытанні з’яўляюцца адным з важнейшых мерапрыемстваў, што гуртуе вучоных і спецыялістаў розных краін, якія даследуюць беларускую кніжную культуру. Сёлетняя канферэнцыя стане добрым працягам існуючай традыцыі і збярэ зацікаўленых вучоных з Беларусі, Венгрыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Славакіі, Расіі і Украіны, якія прадставяць вынікі самых новых даследаванняў па гісторыі беларускай рукапіснай і друкаванай кніжнай спадчыны.

Канферэнцыя пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 116).

Урачыстае адкрыццё і пленарнае пасяджэнне ладзяцца 7 красавіка 2016 г. а 10-й гадзіне ў канферэнц-зале (правы бакавы ўваход, 2-гі паверх).

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам