ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя кнігі
Перадача кніг у дар

ХІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

ХІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае прыняць удзел у ХІІ Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях “Кніжная культура Беларусі: погляд праз стагоддзі”.


Час правядзення: 7–8 красавіка 2016 г.

Месца правядзення: Нацыянальная бібліятэка Беларусі (Мінск, пр. Незалежнасці, 116).

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • 500-годдзе беларускага кнігадрукавання: аб падыходах да святкавання юбілею ў 2017 г.
  • Рукапісная кніжнасць Беларусі.
  • Беларуская рукапісная і друкаваная кніга ў айчынных і замежных зборах.
  • Мастацкае афармленне рукапіснай і друкаванай кнігі.
  • Спадчына Францыска Скарыны і яго пераемнікаў.
  • Беларускія друкарні XVI–XVIІІ стст.
  • Беларуская кніга ХIХ–ХХ стст.
  • Друкарня Марціна Кухты, газеты “Наша доля” і “Наша ніва”, выдавецкае таварыства “Загляне сонца і ў наша аконца”: да 110-годдзя.
  • Сучасная беларуская кніга.
  • Кніжны гандаль і беларуская кніга.
  • Роля і месца кнігі ў сучасным інфармацыйна-камунікацыйным асяроддзі.
  • Футурыстычныя прагнозы будучыні кнігі.
  • Нацыянальны дакумент і нацыянальная бібліяграфія: тэорыя, гісторыя і перспектывы развіцця.
  • Адам Сакольчык – беларускі бібліёграф: да 120-годдзя з дня нараджэння.
  • Кніга ў музейнай прасторы.
  • Віртуальныя кніжныя выстаўкі.

Мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская, англійская.

Умовы ўдзелу:
Для ўдзелу ў канферэнцыі з дакладам, паведамленнем або ў якасці госця неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю.

Даклады і паведамленні:
Плануецца выданне зборніка матэрыялаў канферэнцыі. Прымаюцца арыгінальныя работы, якія маюць навуковае і прыкладное значэнне. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўдзелу ў канферэнцыі і артыкулаў для апублікавання. Файл з тэкстам даклада неабходна выслаць па электроннай пошце kireeva@nlb.by не пазней за 1 сакавіка 2016 г.

Патрабаванні да афармлення даклада:

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) аўтара/суаўтараў, поўная назва арганізацыі, горад, краіна; прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) асобы, якая будзе прадстаўляць даклад на канферэнцыі, назва даклада.
  2. Аб’ём даклада разам з рэзюмэ на рускай і англійскай мовах, ілюстрацыямі і дадаткамі – не больш за 6 старонак фармату А4, Times New Roman, кегель 13, палутарны міжрадковы інтэрвал, тып файла .doc альбо .rtf (Microsoft Word).
  3. Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку. Спасылкі афармляюцца ў квадратных дужках у канцы сказа, напрыклад [3, с. 15].
  4. Рэзюмэ на рускай мове аб’ёмам не больш за 500 сімвалаў (з прабеламі) і рэзюмэ на англійскай мове – не больш за 500 сімвалаў (з прабеламі).

Пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі – за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

Каардынатар
Кірэева Галіна Уладзіміраўна
Тэлефоны: (8 017) 293 27 81, 293 27 82.
Факс (8 017) 266 37 06.
E-mail: kireeva@nlb.by,sapega@nlb.by.

Навіны

15 лютага споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – Ігара Валянцінавіча Жолудзева

18 Лют 2020

Ігар Валянцінавіч Жолудзеў нарадзіўся ў 1925 годзе ў г. Ленінградзе. У 1933 годзе пачаў сваё навучанне ў школе. Аднак бязлітасная вайна ўварвалася ў яго бясхмарнае дзяцінства і юнацтва, пабудаваўшы свой сцэнар жыццёвага шляху.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Практыкум па ўжыванні УДК на беларускай мове

18 Лют 2020

У Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна 20 лютага адбудзецца практыкум, прысвечаны ўжыванню міжнароднай класіфікацыйнай сістэмы “Універсальная дзесятковая класіфікацыя” на беларускай мове для арганізацыі краязнаўчых фондаў і іх адлюстравання ў інфармацыйна-пошукавых сістэмах публічных бібліятэк.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 100-годдзя да выхаду газеты “Савецкая Беларусь”

17 Лют 2020

Люты 1920 года адзначыўся выхадам у Смаленску беларускамоўнай газеты “Савецкая Беларусь” – органа Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Літвы і Беларусі. Не трэба атаясамліваць гэта перыядычнае выданне з газетай “Советская Белоруссия”, якая пачала друкавацца толькі ў 1927 г.

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

Каштоўнасці і прыярытэты XXI стагоддзя: сацыяльная справядлівасць

19 Лют 2020

З 19 лютага па 17 сакавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Каштоўнасці і прыярытэты XXI стагоддзя: сацыяльная справядлівасць”, прысвечаная Сусветнаму дню сацыяльнай справядлівасці.

Кніжныя выстаўкі

111