ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Навагоднія прыгоды
Краязнаўства Магілёўшчыны

ХІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

ХІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае прыняць удзел у ХІ Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях “Кніжная культура Беларусі XІ – пачатку XX ст.”.


Час правядзення: 16–17 красавіка 2015 г.

Месца правядзення: Нацыянальная бібліятэка Беларусі (г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 116).

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • Рукапісная кніжная культура Беларусі.
  • Мастацкае афармленне рукапіснай і друкаванай кнігі.
  • Беларуская рукапісная і друкаваная кніга ў беларускіх і замежных сховішчах.
  • Спадчына Францыска Скарыны і яго пераемнікаў.
  • Беларускія друкарні XVI–XVIІІ стст.
  • Беларуская кніга ХIХ – пачатку ХХ ст.
  • Кніжная спадчына Радзівілаў.

Удзельнікам ХІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў прапануем звярнуць увагу на юбілеі, якія будуць адзначацца ў 2015 годзе:

  • 525 гадоў з дня нараджэння Францыска Скарыны (1490(?), г. Полацк – 1551(?))
  • 500 гадоў з дня нараджэння Мікалая Радзівіла Чорнага (04.02.1515 – 1565);
  • 440 гадоў з часу выдання “Евангелля напрастольнага” Пятром Мсціслаўцам у друкарні братоў Мамонічаў (1575);
  • 310 гадоў з дня нараджэння Францішкі Уршулі Радзівіл (13.02.1705–1753);
  • 325 гадоў з пачатку існавання Супрасльскай друкарні (пач. 1690-х – 1803);
  • 240 гадоў з пачатку існавання Гродзенскай друкарні (Гродзенскай каралеўскай друкарні) (1775–1796(?));
  • 175 гадоў з дня нараджэння Марыі Дароты дэ Кастэлян Радзівіл (1840–1915);
  • 140 гадоў з дня нараджэння Марціна Кухты (06.02.1875 – 1941 ці 1942).

Мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская, англійская.

Умовы ўдзелу
Для ўдзелу ў канферэнцыі з дакладам альбо паведамленнем неабходна не пазней за 1 красавіка 2014 г. прайсці анлайн-рэгістрацыю.

Даклады і паведамленні
Плануецца выданне зборніка матэрыялаў канферэнцыі. Прымаюцца арыгінальныя работы, якія маюць навуковае і прыкладное значэнне. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўдзелу ў канферэнцыі і артыкулаў для апублікавання. Файл з тэкстам даклада неабходна выслаць па электроннай пошце kireeva@nlb.by не пазней за 15 сакавіка 2015 г.

Патрабаванні да афармлення даклада:

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) аўтара/суаўтараў, поўная назва арганізацыі, горад, краіна; прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) асобы, якая будзе прадстаўляць даклад на канферэнцыі, назва даклада.
  2. Аб’ём даклада разам з рэзюме на рускай і англійскай мовах, ілюстрацыямі і дадаткамі – не больш за 6 старонак фармату А4, Times New Roman, 13 кегель, палутарны міжрадковы інтэрвал, тып файла – doc альбо rtf (Microsoft Word).
  3. Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку. Спасылкі афармляюцца ў квадратных дужках у канцы сказа, напрыклад [3, с. 15].
  4. Рэзюмэ на рускай мове аб’ёмам не больш за 700 сімвалаў (з прабеламі) і рэзюмэ на англійскай мове не больш за 500 сімвалаў (з прабеламі).

Пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі – за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

Каардынатар:
Кірэева Галіна Уладзіміраўна
Тэлефоны: (8 017) 293 27 81, 293 27 82.
Факс: (8 017) 266 37 06.
E-mail: kireeva@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам