ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Віншуем!
Моладзь Беларусі – будучыня нацыі

Хай заўжды будзе сонца

Хай заўжды будзе сонца
Іншыя навіны

6 мая ў дзіцячым пакоі прайшло мерапрыемства “Хай заўжды будзе сонца”, прысвечанае 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.


Свята пачалося з прагляду музычнай прэзентацыі “Ніхто не забыты, нішто не забыта”, якая дапамагла стварыць у дзяцей сур’ёзны і трапяткі настрой. Потым яны правільна адказалі на ўсе пытанні віктарыны “Ведаць і памятаць”.

У конкурсе “Акажы параненаму дапамогу” хлопчыкі і дзяўчынкі даказалі, што ім па плячы любое заданне, а таксама паспяхова пераадолелі перашкоды эстафеты, праявіўшы незвычайны спрыт і меткасць.

У ходзе мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікай цікавасцю слухалі песні і знаёміліся з кнігамі ваеннай тэматыкі. Напрыканцы свята юныя ўдзельнікі зрабілі памятныя віншавальныя паштоўкі.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам