18 кастрычніка ў дзіцячым пакоі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ладзіліся творчыя заняткі “Хатка для вожыка” з цыкла “Нетрадыцыйныя спосабы выяўлення”.
На занятках хлопчыкі і дзяўчынкі змайстравалі папяровыя хаткі, пакрытыя восеньскай лістотай. У кожнай хаткі з'явіўся свой гаспадар – пластылінавы вожык з незвычайнымі калючкамі.
Падчас творчай дзейнасці дзеці замацавалі навыкі работы з паперай, пластылінам, кардонам і клеем. Удзельнікі заняткаў эксперыментавалі з колерам, матэрыяламі, прапаноўвалі свае варыянты выявы.
Творчы працэс дапоўнілі і разнастаілі віктарыны і загадкі пра жывёл. Заняткі завяршыліся праглядам мультфільма “Кашэчы дом”.