9 снежня ў дзіцячым пакоі адбылася літаратурна-музычная гасцёўня “Казкі чараўніцы зімы”.
Мерапрыемства, прысвечанае пачатку зімы, адкрылася вясёлым мультфільмам. Дзеці пабывалі ў гасцях у Машы і Мядзведзя, прачыталі вершы, адгадалі музычныя загадкі, паўдзельнічалі ў рухавых гульнях і конкурсах.
Яркім каляровым рашэннем з’явіўся малюнак зімовай ёлачкі. Выкарыстоўваючы нетрадыцыйную тэхніку малявання, юныя мастакі напырсквалі фарбы на лісток не пэндзлікам, а зубной шчоткай, развіваючы сваю фантазію і творчыя здольнасці.
Свята завяршылася вальсам з маляўнічымі навагоднімі шарыкамі ў выкананні дзяўчынак і хлопчыкаў.