ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыты тэставы доступ да ЭБС ZNANIUM.COM
Выстаўка Марыны Капілавай

Казахстанска-беларуская канферэнцыя

Казахстанска-беларуская канферэнцыя
Іншыя навіны

25 сакавіка ў бібліятэцы прайшла міжнародная канферэнцыя “Агульная гісторыя яднання народаў. Роля лідараў Казахстана і Беларусі ў станаўленні і развіцці незалежных дзяржаў”


Арганізатарамі форуму выступілі Цэнтр казахскай мовы, гісторыі і культуры імя Абая (Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт), Цэнтр мовы і культуры “Беларусь” (Еўразійскі нацыянальны ўніверсітэт імя Л.М. Гумілёва, Казахстан), Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Навуковая бібліятэка БНТУ пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь.

Вітаў удзельнікаў міжнароднай канферэнцыі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. Ён адзначыў сімвалізм правядзення форуму ў галоўнай бібліятэцы краіны, дзе праходзіла нямала мерапрыемстваў, значных для казахска-беларускіх адносін.

Прарэктар па навуковай і інавацыйнай рабоце БНТУ Фёдар Раманюк выразіў надзею, што выказаныя ўдзельнікамі канферэнцыі ідэі будуць запатрабаваны грамадскасцю Казахстана і Беларусі, а сам форум паслужыць умацаванню дружбы паміж народамі.

Перад удзельнікамі міжнароднага сходу выступілі таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Ергалі Булегенаў і галоўны спецыяліст упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Красуцкі.

У рамках канферэнцыі прайшлі пленарныя і секцыйныя пасяджэнні, на якіх удзельнікі выступілі з дакладамі пра розныя галіны ўзаемадзеяння Беларусі і Казахстана.

   

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам