ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Творчыя заняткі “Сунічная паштоўка”
Па слядах “Энеіды”

Каштоўны падарунак бібліятэцы да Міжнароднага дня дарэння кніг

Каштоўны падарунак бібліятэцы да Міжнароднага дня дарэння кніг
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымала ў падарунак каштоўныя выданні з калекцыі княгіні Антоніі Радзівіл. Кнігі перадала відны славіст, папулярызатар беларускай культуры ў Швейцарыі Моніка Банькоўскі.

Фонд бібліятэкі папоўнілі двухтомнік “Souvenirs du general Cte Fleury” (Парыж, 1897–1898) і выданне “Mgr. Dupanloup...” Emile Faguet (Парыж, 1914), якія спадарыня Банькоўскі знайшла і набыла на швейцарскіх кніжных аўкцыёнах.

Моніка Банькоўскі – даўні сябар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. З пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя яна ўзначальвала аддзел славістыкі ў Цюрыхскай цэнтральнай навуковай і ўніверсітэцкай бібліятэцы. Пры яе дапамозе і актыўным удзеле было наладжана трывалае супрацоўніцтва з нашай бібліятэкай у галіне міжнароднага дакументаабмену. Супрацоўніцтва паспяхова працягвалася да яе сыходу на пенсію.

Аднак і пасля не спыніўся абмен выданнямі з Монікай Банькоўскі, ужо як з прыватнай асобай. З 2007 г. па сёння бібліятэка атрымала ад яе больш за 600 асобнікаў перыёдыкі і каля сотні беларускіх рэтраспектыўных дакументаў, якія з’яўляліся на швейцарскіх аўкцыёнах.

Да сённяшняга дня спадарыня Банькоўскі працягвае дасылаць нам перыядычныя выданні “Times Literary Supplement” і “Aus dem Antiquariat”. У сваю чаргу па яе замове бібліятэка адпраўляе некаторыя выданні, а таксама перыёдыку – “Здабыткі” і “Бібліятэчны свет”.

Свабодна валодаючы беларускай мовай, Моніка Банькоўскі неаднаразова брала ўдзел у міжнародных канферэнцыях, якія праводзяцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Яе звязваюць прафесійныя кантакты з супрацоўнікамі НДА кнігазнаўства.

Шчыра дзякуем спадарыні Банькоўскі за каштоўны дар і спадзяёмся на далейшае супрацоўніцтва!

Матэрыял пададзены аддзелам камплектавання фондаў.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам