15 студзеня ў парку актыўнага адпачынку “Якуцкія горы” адбылося карпаратыўнае спартыўна-аздараўленчае мерапрыемства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Супрацоўнікі бібліятэкі змаглі пакатацца на лыжах, сноўцюбінгах і пастраляць з пнеўматычнай вінтоўкі.
Свята прайшло актыўна, весела і радасна, што паспрыяла яшчэ большай згуртаванасці калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.