5 красавіка а 19-й гадзіне ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пройдзе адборачны беларускі тур Міжнароднага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства “Каралева Вясна”.
Конкурс праводзіцца штогадова ў рамках рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь.
Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Кошт уваходнага білета – 25 000 рублёў. Білеты набываюцца ў касе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў дзень правядзення мерапрыемства.
Атрымаць падрабязную інфармацыю можна па тэлефонах: (8 017) 293 25 56, 293 25 57.