ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Жыць – летуценіць
Нацыянальная бібліятэка Беларусі на "ТІБО-2011"

Каралева Вясна – 2011

Каралева Вясна – 2011
Іншыя навіны

28 красавіка ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыўся фінал Міжнароднага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства “Каралева Вясна – 2011”.


Заснавальнікі мерапрыемства – Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Расійскі саюз моладзі, прадстаўніцтва Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі “Мир” у Рэспубліцы Беларусь, Нацыянальная школа прыгажосці.

Асноўная ідэя конкурсу заключаецца ў прадстаўленні прыгажосці як сукупнасці духоўных, інтэлектуальных якасцей, творчых здольнасцей і знешніх дадзеных удзельніц.

У фінале конкурсу “Каралева Вясна – 2011” узялі ўдзел 9 дзяўчат-студэнтак з Рэспублікі Венесуэла, Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Латвійскай Рэспублікі.

Удзельніцы прадэманстравалі свае сцэнічныя, артыстычныя, творчыя і інтэлектуальныя здольнасці.

Журы, у склад якога ўвайшлі Сяргей Нагорны, Наталля Макей, Віктар Бабарыкін, Алеся Лапіцкая, Саша Нема, Сяргей Кухто, вызначыла самую вясновую каралеву 2011 года. Ёю стала студэнтка Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Бажэна Багінская.

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам