12 верасня напярэдадні Дня бібліятэк у дзіцячым пакоі сустрэліся “капітаны кніжных мораў”.
На святочным мерапрыемстве дзеці пазнаёміліся з найвялікшымі скарбамі чалавецтва – бібліятэкай і кнігай.
Кніга – крыніца ведаў і сапраўдны сябар, у любую хвіліну здольны дапамагчы, навучыць, параіць, падбадзёрыць, распавесці пра важнае.
З вялікім азартам юныя чытачы прынялі ўдзел у гульні “Што бывае ў бібліятэцы?”, разгадалі загадкі і даведаліся шмат цікавага пра галоўную кніжніцу краіны. У эстафеце кніжных капітанаў хлопчыкі і дзяўчынкі па назвах кніг адгадвалі іх аўтараў. Вясёлую атмасферу свята падтрымалі дружалюбным саперніцтвам у літаратурных віктарынах.
На памяць аб мерапрыемстве кожны з удзельнікаў зрабіў сабе ў падарунак аб’ёмную паштоўку ў форме Нацыянальнай бібліятэкі.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя.