ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя выдання, прысвечанага Аркадзю Куляшову
Лепшыя кнігі Беларусі – 2014

“Капітан, усміхніцеся!”

“Капітан, усміхніцеся!”
Іншыя навіны

20 лютага ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Капітан, усміхніцеся!”, прысвечаныя Дню абаронца Айчыны.


Урачысты, святочны тон мерапрыемству задалі вершы Андрэя Усачова пра абаронцаў Айчыны. Павагу і любоў да татаў, дзядуляў і братоў дзеці выразілі, прымаючы ўдзел у конкурсе “Раскажы пра свайго героя”.

У жартоўных конкурсах “На лік тры прыз бяры” і “Адгадай загадку па тэме свята” вызначыліся самыя кемлівыя і спрытныя ўдзельнікі заняткаў.

Пасля вясёлай рухавай гульні “Самалёцікі” дзеці прыступілі да стварэння вырабаў з каляровай паперы і кардону. Яркія караблікі і вясёлыя капітаны стануць цудоўным падарункам для татаў у Дзень абаронца Айчыны.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам