Запрашаем на цыкл канцэртаў-лекцый, якія раскрываюць гісторыю развіцця класічнай музыкі!
28 мая а 15-й гадзіне чакаем усіх жадаючых на канцэрце “Палітра фарбаў рамантызму”.
Кожную апошнюю суботу месяца вас чакае знаёмства з шэдэўрамі акадэмічнай музыкі, якія выканаюць музыканты-аматары. Выкананне твораў будзе дапоўнена расповедам пра кампазітараў і гісторыю стварэння асобных твораў, а таксама маляўнічай прэзентацыяй з панарамай культурнага жыцця эпохі: яе архітэктуры, жывапісу, літаратуры, моды.
29 студзеня – “Гармоніі эпохі Барока” (праграма канцэрта)
26 лютага – “Свяшчэнная трыяда класіцызму” (праграма канцэрта)
26 сакавіка – “Уводзіны ў рамантыку” (праграма канцэрта)
29 красавіка – “Тытаны рамантычнага піянізму” (праграма канцэрта)
28 мая – “Палітра фарбаў рамантызму” (праграма канцэрта)
24 верасня – “Узлёт рускай музычнай думкі”
29 кастрычніка – “Музыка СССР”
26 лістапада – “Тысяча асоб мадэрну”
Вядучая: Маргарыта Рукевіч.
Уваход вольны (пры наяўнасці чытацкага білета або пропуску сацыякультурнага цэнтра).
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.
Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.