ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Спаборніцтвы па кулявой стральбе сярод пярвічных арганізацый РГА “Белая Русь” Першамайскага раёна
Акцыя “Падары кнігу – падары свет” працягваецца

Канцэрт музычнай капэлы

Канцэрт музычнай капэлы
Іншыя навіны

25 мая адбыўся канцэрт з цыкла “Нацыянальная музычная спадчына Беларусі”, які завяршыў вясновы сезон інтэрактыўных музычных лекцый-канцэртаў у Нацыянальнай бібліятэцы і адначасова анансаваў праграму будучага сезона.

У выкананні розных складаў музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прагучалі творы некалькіх эпох і жанраў. Так, харавы састаў прадставіў творы на музыку Л. Сімаковіч і В. Раінчыка. Струнны квартэт выклікаў захапленне гледачоў, сыграўшы творы К. Гігевіч, А. Казлоўскага, А. Літвіноўскага.

muz_kapela-4.jpg

Сачыненні С. Манюшкі, М.К. Агінскага, Ю. Семянякі выканала жаночае вакальнае трыа ў суправаджэнні струннага квартэта, а таксама салісты капэлы – сапрана і барытон – у суправаджэнні фартэпіяна. Мультыінструменталіст Кацярына Радзівілава як заўсёды эмацыйна і пранікнёна выканала беларускія народныя песні, суправаджаючы спевы ігрой на аўтэнтычных інструментах (гуслі, дуда). Жаночы састаў хору прадставіў калядную сцэну “Каза” кампазітара Ларысы Сімаковіч для жаночага хору, скрыпкі і фартэпіяна.

muz_kapela-5.jpg

Выступленне салістаў музычнай капэлы вельмі цёпла прынялі гледачы. Па завяршэнні канцэрта яны падыходзілі да артыстаў, знаёміліся, гутарылі, пранікнуўшыся цёплай і дамашняй атмасферай.

Запрашаем усіх жадаючых на наступны канцэрт “Гануся, сардэнька, маё ты каханне”, на якім будзе паказана, як сучасныя беларускія кампазітары на аснове розных прыёмаў рэцэпцыі даюць “новае жыццё” нацыянальнай харавой спадчыне. Плануецца прэзентацыя новага жанру сучаснай музыкі – музычнага ілюзіёну. У слухачоў будзе магчымасць развучыць старадаўнія ўзоры нацыянальнай музыкі і пачуць іх апрацоўку ў творах сучасных кампазітараў. Сустрэча адбудзецца 28.09.2023 у 18.30.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Літаратурны дыктант упершыню прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

23 Вер 2023

23 верасня ўпершыню на пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі адбылася міжнародная асветніцкая акцыя ў падтрымку кнігі і чытання “Літаратурны дыктант”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Візіт дэлегацыі Растоўскай вобласці

22 Вер 2023

22 верасня ў рамках правядзення Дзён культуры Растоўскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь Нацыянальную бібліятэку наведала дэлегацыя на чале з першым намеснікам губернатара Растоўскай вобласці Ігарам Гуськовым.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Азербайджана адзначыла свой юбілей

22 Вер 2023

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Азербайджана імя М.Ф. Ахундава.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вэбінар па тэхналогіях дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк

21 Вер 2023

20 верасня адбыўся вэбінар па тэме “Тэхналогіі дапоўненай і віртуальнай рэальнасці ў краязнаўчай дзейнасці ўстаноў культуры (бібліятэк)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Канферэнцыя “Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыя і сучаснасць”

22 Вер 2023

Навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да 525-годдзя г. Дзятлава, была арганізавана Інстытутам гісторыі НАН Беларусі сумесна з Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам у рамках выканання Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў “Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы” на 2021–2025 гг.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала дэлегацыя з Камчацкага краю

20 Вер 2023

Візіт дэлегацыі з Камчацкага краю Расійскай Федэрацыі быў прымеркаваны да маючага адбыцца 170-годдзя Петрапаўлаўскай абароны – адной з найбольш значных падзей Крымскай вайны 1853–1856 гг.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка на беларуска-расійскай дыскусійнай пляцоўцы ВНУ культуры і мастацтваў

21 Вер 2023

Дыскусійная пляцоўка “Устойлівае развіццё бібліятэк ва ўмовах культурнай і лічбавай інтэграцыі” прайшла 14 верасня на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў рамках міжнароднага кангрэса “ВНУ культуры і мастацтваў у міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве: глабальныя выклікі і стратэгія дзеянняў”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам