ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Зборнік міфаў, легенд і паданняў пра Мінск прэзентуюць 27 лютага
Семінар віртуальнай чытальнай залы ў БДУІР

Кансервацыя папяровых дакументаў: сучасны стан, тэндэнцыі развіцця – абмяркоўваем разам

Кансервацыя папяровых дакументаў: сучасны стан, тэндэнцыі развіцця – абмяркоўваем разам
Іншыя навіны

25 лютага на базе аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыўся вэбінар на тэму “Кансервацыя папяровых дакументаў: сучасны стан, тэндэнцыі развіцця” для абласных бібліятэк.

У рамках вэб-канферэнцыі былі разгледжаны сучасныя падыходы і тэндэнцыі развіцця ў арганізацыі кансервацыі бібліятэчных дакументаў, у тым ліку выкарыстанне мікракліматычных кантэйнераў з безкіслотнага кардону для захоўвання рэдкіх, асабліва каштоўных дакументаў, арганізацыя работ па кансервацыі дакументаў у Рэспубліцы Беларусь і ў нацыянальных бібліятэках СНД, а таксама методыка ручной дэзінфекцыі бібліятэчных дакументаў прэпаратам "Палідэз".

На наступным вэбінары, правядзенне якога запланавана на май 2020 г., будуць разгледжаны пытанні арганізацыі работ па дробным рамонце і пераплёце ў бібліятэках, выкарыстанне новых матэрыялаў, прадстаўлена методыка фарбавання каленкору.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў.

Навіны

Віртуальная чытальная зала прадстаўляе інфармацыйны рэсурс пра выдатнага ўраджэнца Беларусі

27 Сак 2020

Рэпертуар персанальных краязнаўчых рэсурсаў арганізацый – партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніўся віртуальным праектам “Жарэс Алфёраў: чалавек-легенда”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

28 сакавіка 1945 года. 43 дні да Перамогі

28 Сак 2020

Узятыя Штрэлен і Рыбнік. Фаўстпатроны у Рыбніку. Заява Эйзенхаўэра. У Акадэміі навук БССР. Ганусаўская доследная станцыя. Газеты: “Звязда” (№ 57), “Советская Белоруссия” (№ 56).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

Новыя партнёры РЗЭК бібліятэк Віцебскай вобласці

26 Сак 2020

Да Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Віцебскай вобласці далучылася дзяржаўная ўстанова культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

27 сакавіка 1945 года. 44 дні да Перамогі

27 Сак 2020

Наступленне Чырвонай арміі. Веснавыя палявыя работы пачаліся. Навіны з Мазыра, Барысаўскага раёна і іншых куткоў БССР. Газеты: “Большэвік Палесся” (№ 29), “Совецкая радзіма” (№ 47), “Большэвіцкая трыбуна” Барысаўскага раёна (№№ 30–31), “Звязда” (№ 53).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

Выказваем падтрымку Італіі ў барацьбе з каранавірусам

26 Сак 2020

З 26 па 31 сакавіка ўключна па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь на вонкавым электронным светлавым табло Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з’явіцца графічны малюнак у падтрымку Італіі з надпісам “Беларусь салідарна з італьянскім народам”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111