ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэмію Шэрмана за найлепшы мастацкі пераклад уручаць 25 кастрычніка
Пасяджэнне Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні

Кангрэс "Бібліятэка як феномен культуры" паспяхова завершаны

Кангрэс "Бібліятэка як феномен культуры" паспяхова завершаны
Іншыя навіны

18–19 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў V Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”.

Арганізатарамі мерапрыемства сталі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі. У якасці партнёраў выступілі Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Пасольства Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі інстытут у Мінску.

Удзел у працы кангрэса прынялі каля 500 дэлегатаў з Азербайджана, Беларусі, Польшчы, Расіі, ЗША і Украіны. Гэта вядучыя спецыялісты бібліятэк, музеяў, архіваў, выдавецтваў, адукацыйных, навукова-даследчых устаноў і арганізацый, прадстаўнікі заканадаўчай сферы і выканаўчай улады, вытворцы праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў, інфармацыйнай прадукцыі і прамысловага абсталявання для бібліятэк.

Галоўная тэма форуму ў гэтым годзе – “Камфортнае асяроддзе бібліятэк: новыя тэхналагічныя і матэрыяльна-тэхнічныя рашэнні”.

Двухдзённая праграма мерапрыемства была вельмі насычанай: у бібліятэцы прайшлі пленарнае і пяць секцыйных пасяджэнняў, круглы стол, два майстар-класы, мітап, публічная лекцыя, экскурсіі.

Важнай часткай кангрэса стала цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ХХVI Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”, лаўрэатаў Рэспубліканскага конкурсу на лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі, а таксама арганізатараў выставачных праектаў 2018 года – выстаўкі мастацкіх галаграм “Асвета. Пазнанне. Прагрэс” і міжнароднай выстаўкі “Беларусь і Біблія”, якая адкрылася 20 верасня.

Цырымонія ўзнагароджання і знаёмства з дзейнасцю бібліятэк па прававой асвеце насельніцтва былі працягнуты на пасяджэнні круглага стала “Арганізацыя дзейнасці публічных цэнтраў прававой інфармацыі: сучасныя падыходы і перспектывы”, на якім пераможцы конкурсу падзяліліся вопытам сваёй работы.

Стварэнне рэгіянальных зводных электронных каталогаў бібліятэк Беларусі – адна з актуальных задач, якія стаяць перад бібліятэкамі сёння. Пытанням яе паспяховага вырашэння было прысвечана два мерапрыемствы кангрэса: прэзентацыйная пляцоўка “Электронныя рэсурсы бібліятэк – удзельніц Рэгіянальных электронных каталогаў бібліятэк Беларусі ў нацыянальнай экасістэме ведаў” і мітап для спецыялістаў “Рэгіянальныя зводныя электронныя каталогі бібліятэк Беларусі”. Абодва мерапрыемства адбыліся 18 кастрычніка.

Абмеркаванне праблемы развіцця карпаратыўных рэсурсаў бібліятэк прадоўжылася ў той жа дзень на пасяджэнні Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні. Кіраўнікі найбуйнейшых бібліятэк краіны выказалі прапановы па пытанні стварэння аб’яднанага рэпазіторыя інфармацыйных рэсурсаў адкрытага доступу ў Беларусі, змяненняў у фарміраванні карпаратыўных інфармацыйных рэсурсаў бібліятэк. Удзельнікі пасяджэння падвялі вынікі сёлетняй працы ЗЭК, РЗЭК і віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, абазначылі перспектывы развіцця карпаратыўных рэсурсаў на 2019 г.

Падчас секцыйных пасяджэнняў 18 і 19 кастрычніка дэлегаты маштабнага форуму абмеркавалі праблемы будынкаў і абсталявання, арганізацыі бібліятэчнай прасторы, развіцця тэхналогій у комплекснай аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў, сучасных бібліятэчных сэрвісаў, прымянення электронных інфармацыйных рэсурсаў у дзейнасці бібліятэк і ключавыя аспекты іх стварэння, укаранення інфармацыйных тэхналогій у сферы апрацоўкі інфармацыі, кадравага забеспячэння бібліятэчнай дзейнасці.

У ходзе кангрэса ўдзельнікі атрымалі ўнікальную магчымасць прыняць удзел у двух майстар-класах. Так, 18 кастрычніка кіраўнік праекта Prabook.com Сяргей Дубавец прадэманстраваў асаблівасці пошуку персаналій у Інтэрнэце па ўскосных прыкметах. 19 кастрычніка Леанід Танін, старшыня Савета дырэктараў ЗАТ “Галаграфічная індустрыя”, падзяліўся сакрэтамі галаграфіі і яе выкарыстання ў напрамку духоўнага адраджэння нацыі.

19 кастрычніка асаблівую цікавасць ва ўдзельнікаў Кангрэса выклікала публічная лекцыя “Арыентаваныя на карыстальнікаў тэхналагічныя паслугі і дызайн” прафесійнага бібліятэкара, кіраўніка праектаў па будаўніцтве і рэканструкцыі бібліятэк, дырэктара і ўладальніка кампаніі 21st Century Libraries Consulting Чарльза Фораста (ЗША).

На працягу двух дзён працы rангрэса на выстаўцы “Бібліятэкі будучыні: тэхналогіі, будынкі, абсталяванне” ўдзельнікі маглі пазнаёміцца з найнавейшымі дасягненнямі ў сферы інфарматызацыі і тэхнічнага абсталявання бібліятэк, шырокім спектрам прадукцыі і паслуг кампаній, якія займаюцца прамысловай вытворчасцю і продажам стэлажнага, асвятляльнага і іншага абсталявання, праектаваннем і абслугоўваннем сістэм бяспекі і супрацьпажарнай абароны.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам