ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Паважаныя калегі, прыміце віншаванні!
Прывітанні ўдзельнікам кангрэса “500 гадоў беларускага кнігадрукавання”

Кангрэс “500 гадоў беларускага кнігадрукавання”: падвядзенне вынікаў

Кангрэс “500 гадоў беларускага кнігадрукавання”: падвядзенне вынікаў
Іншыя навіны

14–15 верасня ў бібліятэцы праходзіў міжнародны кангрэс “500 гадоў беларускага кнігадрукавання”.


Форум арганізаваны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі пры падтрымцы Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы (CEI), Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва краін – удзельніц СНД (МФГС), Праграмы мабільнасці для мэтанакіраваных міжасобасных кантактаў (MOST).

Афіцыйнымі партнёрамі выступілі Банк БелВЭБ, кампаніі “Трэгрос-Інфа” і “Агенцтва Уладзіміра Граўцова”.

Міжнародны кангрэс “500 гадоў беларускага кнігадрукавання” прайшоў пад патранатам ЮНЕСКА. Прывітальныя словы ўдзельнікам форуму адрасавалі генеральны дырэктар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) Ірына Бокава, прэзідэнт і генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі бібліятэчных асацыяцый і ўстаноў (ІФЛА) Глорыя Перэс-Салмерон і Геральд Ляйтнер.

Шчырыя віншаванні з нагоды значнага юбілею выказалі старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марыяна Шчоткіна, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Рыгор Рапота, міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч, першы намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Сяргей Чыжык, генеральны дырэктар Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі Галіна Райкова, намеснік старшыні Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі Іна Юрык.

Два насычаныя дні, прыемныя сустрэчы і знаёмствы, цікавыя дыскусіі і адкрыцці, дамовы аб супрацоўніцтве… Форум, які сабраў на адной пляцоўцы больш за 600 аўтарытэтных спецыялістаў з 24 краін свету, падвёў вынікі і завяршыў працу.

У межах кангрэса прайшло пленарнае пасяджэнне, падчас якога з дакладамі выступілі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Суша, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусіпа інфармацыйных рэсурсах Таццяна Кузьмініч, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Лукашанец, дырэктар Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі Алена Іванова.

На працягу двух дзён кангрэса працавалі сем секцый: “Францыск Скарына: асоба, дзейнасць, спадчына”, “Пяць стагоддзяў кнігадрукавання”, Кніжная спадчына Беларусі ў айчынных і замежных зборах”, “Нацыянальныя дакументы і калекцыі ў фондах бібліятэк, архіваў, музеяў і іх бібліяграфічнае адлюстраванне”, “Гісторыя бібліятэчнай справы Беларусі і замежных краін”, “Кніга – чытанне – бібліятэка: XXI стагоддзе”, “Кніга і мастацтва: ад Скарыны да сучаснасці”.

Важкай падзеяй стаў міжнародны круглы стол “Дакументальная спадчына ў цэнтральнаеўрапейскім рэгіёне: шляхі захавання, вывучэння і папулярызацыі”, другі дзень працы якога прайшоўу Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж”. У выязным мерапремстве прынялі ўдзел Раман Матульскі, дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Сяргей Клімаў, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя Яраслава Мудрага Тамара Вылегжаніна, а таксама аўтарытэтныя спецыялісты з Малдовы, Польшчы, Славеніі і Чарнагорыі.

Да юбілейных вераснёўскіх падзей далучылася яшчэ адна святочная дата – 25-годдзе Бібліятэчная асамблея Еўразіі (БАЕ). З гэтай нагоды ў дні правядзення кангрэса адбыўся XX агульны сход некамерцыйнага партнёрства “Бібліятэчная асамблея Еўразіі”. Таксама прайшлі Х Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XXV Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Цэнтральнай тэмай большасці сустрэч, што прайшлі падчас кангрэса, стала спадчына, жыццё і дзейнасць славутага сына зямлі беларускай Францыска Скарыны. Маштабны форум, накіраваны звярнуць увагу сусветнай грамадскасці на захаванне нацыянальнай кніжнай спадчыны і садзейнічаць сусветнай кансалідацыі ў гэтым пытанні, выканаў сваю місію. Далей справа за намі.

Выказваем словы шчырай павагі і ўдзячнасці арганізатарам, суарганізатарам і ўдзельнікам міжнароднага кангрэса “500-годдзе беларускага кнігадрукавання”!

Чытайце таксама аб адкрыцці і першым дні працы міжнароднага кангрэса "500 гадоў беларскага кнігадрукавання".

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам