ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вечны водар чабору. Свой верш “Пахне чабор” Пятрусь Броўка прысвяціў першаму каханню
Караткевіч па-руску: без купюр

Канферэнцыя “Развіццё нацыянальнай літаратуры і чытання ў краінах СНД”

Канферэнцыя “Развіццё нацыянальнай літаратуры і чытання ў краінах СНД”
Іншыя навіны

30–31 кастрычніка ў Маскве, у Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы, прайшла міжнародная канферэнцыя “Развіццё нацыянальнай літаратуры і чытання ў краінах СНД”.

На працягу двух дзён у фармаце круглых сталоў прадстаўнікі бібліятэк Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Малдовы, Расіі, Узбекістана і Таджыкістана дзяліліся вопытам і абмяркоўвалі праблемы ролі бібліятэк у сучасным грамадстве, кнігавыдання і кнігараспаўсюджвання ў СНД, супрацоўніцтва бібліятэк па папулярызацыі літаратуры і чытання.

Нацыянальную бібліятэку Беларусі на мерапрыемстве прадставіла Марына Пшыбытка, загадчыца навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства.

1-conference-moscow.jpg

Па выніках работы была выпрацавана рэзалюцыя, у якой удзельнікі адзначылі неабходнасць развіваць ініцыятывы па перакладах лепшых літаратурных твораў на нацыянальныя мовы народаў краін СНД, ініцыятывы па ўдзеле бібліятэк у міждзяржаўных акцыях, правядзенні сумесных сацыялагічных і комплексных навуковых даследаванняў у галіне кнігі і чытання, аналізе сучаснага стану прыгранічнага супрацоўніцтва бібліятэк.

Удзельнікі выказалі пажаданне часопісу “Вестник Библиотечной ассамблеи Евразии” і прафесійным перыядычным выданням краін СНД увесці ў іх змест спецыяльны раздзел “Кніга і чытанне ў сучасным грамадстве: тэндэнцыі і прагнозы”.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Віншуем з 85-годдзем Іну Іванаўну Сцепчанкову!

28 Сту 2020

28 студзеня спаўняецца 85 гадоў Іне Іванаўне Сцепчанковай, ветэрану Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, высокакваліфікаванаму спецыялісту бібліятэчнай справы, прафесіяналу з вялікай літары і проста выдатнаму чалавеку, зносіны з якім заўсёды прыносяць яе калегам творчае натхненне.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Раман Матульскі аб праекце да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

28 Сту 2020

Госцем перадачы “Новая раніца” на “РТР-Беларусь” стаў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. У інтэрв’ю ён анансаваў праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Ужо заўтра па матэрыялах газет 1945 г. мы пачнём зваротны адлік 100 дням да перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

29 Сту 2020

Прапануем вам разам з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі прайсці гэты 100-дзённы шлях – з 30 студзеня па 9 траўня – і штодня знаёміцца з навінамі і падзеямі зімы – вясны 1945 г.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніжныя прафесары сталі энцыклапедыстамі

27 Сту 2020

26 студзеня ў межах праекта “Клуб кніжных прафесараў” адбыліся заняткі на выставе “Энцыклапедыя: нацыянальны праект” з куратарам выставы і даследчыкам энцыклапедый Ксеніяй Сушай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111