ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэцы прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя
Мастак-графік Сяргей Волкаў – госць “Клуба кніжных прафесараў”

Канферэнцыя, прысвечаная Сімяону Полацкаму

Канферэнцыя, прысвечаная Сімяону Полацкаму
Іншыя навіны

21–22 лістапада ў Нацыянальным полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку адбылася V Міжнародная навуковая канферэнцыя “Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць”.

Мерапрыемства было прымеркавана да 390-годдзя са дня нараджэння Сімяона Полацкага і 25-годдзя Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага. Упершыню канферэнцыя падобнай тэматыкі была праведзена ў Полацку ў 1999 годзе, і з тых часоў кожныя пяць год музей збірае даследчыкаў. Сёлета ўдзел у мерапрыемстве ўзялі даследчыкі і спецыялісты з Беларусі, Расіі і Латвіі.

На канферэнцыі прагучалі даклады і адбылося абмеркаванне па пытаннях, звязаных з асобай Сімяона Полацкага і яго эпохай, крос-культурнымі камунікацыямі ўсходнеславянскіх народаў у ХVII ст., канфесіянальнымі працэсамі на беларускіх землях у ХVI–ХVIII стст., гісторыяй Полацка, а таксама захаваннем, прэзентацыяй і інтэрпрэтацыяй помнікаў кніжнай культуры Беларусі ў музеях і бібліятэках.

Нацыянальную бібліятэку Беларусі прадставіла Таццяна Сапега, загадчык сектара навукова-праектнай дзейнасці навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства, якая выступіла з дакладам “Кніжная культура для дзяцей: вопыт Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.

У межах канферэнцыі была арганізавана выстаўка, на якой прэзентаваны арыгінальныя выданні Сімяона Полацкага, а таксама даследаванні яго спадчыны і выданні, што папулярызуюць асобу і дзейнасць асветніка. Экспанаты прадастаўлены з фондаў Нацыянальнага полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Асабліва каштоўнымі з'яўляюцца, безумоўна, выданні ХVII ст. “Жезл правления” (1667), “Псалтирь в стихах” (1680), “Обед душевный” (1681), “Вечеря душевная” (1683) з фондаў ЦНБ імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Праграма V Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць”

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам