ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт афіцыйнай дэлегацыі Рэспублікі Куба
Адзіная...

Канферэнцыя Культурнай праграмы Усходняга партнёрства

Канферэнцыя Культурнай праграмы Усходняга партнёрства
Іншыя навіны

З 8 па 9 кастрычніка ў Тбілісі (Грузія) прайшла Першая рэгіянальная канферэнцыя Культурнай праграмы Усходняга партнёрства.


У ёй узялі ўдзел прадстаўнікі краін – удзельніц праекта – Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны – і зацікаўленыя бакі з Еўрапейскага саюза.

Асноўнымі тэмамі канферэнцыі былі стратэгічная роля культуры ў сацыяльным, гуманітарным і эканамічным развіцці, а таксама шляхі і метады яе развіцця. Мэта праграмы – дапамога краінам – партнёрам ЕС у рэфармаванні і развіцці іх культурнай палітыкі, садзейнічанне дыялогу паміж дзяржаўнымі і прыватнымі суб’ектамі краін рэгіёна па пытаннях выпрацоўкі культурнай стратэгіі.

У ходзе канферэнцый былі прадстаўлены даклады асноўных удзельнікаў з шасці краін і некалькі канцэптуальных выступленняў пра стан і тэндэнцыі ў галіне культуры ў рэгіёне. Акрамя таго, адбылася прэзентацыя 15 праектаў, фінансіруемых у рамках Культурнай праграмы Усходняга партнёрства.

У складзе дэлегацыі ад Рэспублікі Беларусь удзел у канферэнцыі ўзяў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Аляксандравіч Суша.

Навіны

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам