ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Кубак шампіньёнаў з музеем Багдановіча” ў межах міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”
Разам весела чытаць

Канферэнцыя “Кніга і чытанне ў лічбавую эпоху”

Канферэнцыя “Кніга і чытанне ў лічбавую эпоху”
Іншыя навіны

15–18 мая беларуская дэлегацыя прымае ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Кніга і чытанне ў лічбавую эпоху”, якая праходзіць у Бішкеку.

У рабоце канферэнцыі ўдзельнічаюць больш за 150 спецыялістаў з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Украіны. У Бішкек з’ехаліся кіраўнікі і прадстаўнікі інстытутаў падтрымкі і развіцця чытання – органаў улады і ўстаноў у сферы навукі, адукацыі, культуры, камунікацыі і інфармацыі, а таксама выдавецтваў, прадпрыемстваў кніжнага гандлю, грамадскіх арганізацый і бізнесу.

На канферэнцыі ў дзяржаўнай рэзідэнцыі “Ала-Арча” пры Упраўленні справамі Прэзідэнта і Урада Кыргызскай Рэспублікі на секцыі “Кніга, чытанне і бібліятэка” выступіў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі, віцэ-прэзідэнт Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі Раман Матульскі.

У дакладзе “Развіццё віртуальных сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі як эфектыўны спосаб абслугоўвання карыстальнікаў” ён расказаў пра досвед “алмаза ведаў” у галіне інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання ў электронным асяроддзі. Сёння галоўная бібліятэка краіны валодае багатай рэсурснай базай і разнастайным асартыментам паслуг, якія прадастаўляюцца як у лакальным, так і ў аддаленым доступе.

Ад беларускага боку ўдзел у канферэнцыі таксама прынялі Людміла Камароўская, загадчыца аддзела экскурсійна-метадычнай работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі; Іна Юрык, дырэктар Навуковай бібліятэкі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, старшыня Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі; Людміла Рублеўская, літаратурная аглядальніца Выдавецкага дома “Беларусь сёння”; Юлія Галкоўская, дэкан факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Падчас шматлікіх секцый і пасяджэнняў канферэнцыі будзе разгледжаны шырокі спектр пытанняў па павышэнні і ўмацаванні ў грамадскай свядомасці важнасці і актуальнасці праблемы падтрымкі і развіцця чытання ў дзяржавах – удзельніцах Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Міжнародная канферэнцыя ў Бішкеку – цудоўная пляцоўка для абмену вопытам і наладжвання культурных сувязей.

17 мая ўдзельнікі канферэнцыі працягнуць работу ў секцыях, а таксама прымуць удзел у адкрыцці ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага 85-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Кыргызскай Рэспублікі імя Алыкула Асмонава, і ХІ Форуме бібліятэчных работнікаў Кыргызстана на тэму “Стратэгія развіцця бібліятэк Кыргызстана ў лічбавую эпоху”. У гэты ж дзень адбудзецца штогадовы Агульны сход членаў некамерцыйнага партнёрства “Бібліятэчная асамблея Еўразіі”, удзел у якім прыме і Раман Матульскі.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам