ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
На кніжнай паліцы: беларуская мастацкая літаратура
“И помнит мир спасенный…”

Канферэнцыя “Электронная культура”

Канферэнцыя “Электронная культура”
Іншыя навіны

23 красавіка ў прэс-цэнтры Футбольнага манежа адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура”.


Мерапрыемства пройдзе ў рамках XXI Міжнароднага спецыялізаванага форума па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО–2014" і XXI Беларускага кангрэса па тэхналогіях інфармацыйнага грамадства.

Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

У рабоце мерапрыемства прымуць удзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў кіравання, кіраўнікі і спецыялісты ўстаноў культуры, навукі і адукацыі, распрацоўшчыкі і пастаўшчыкі праграмнага забеспячэння.

Плануецца абмеркаванне стану і перспектыў мадэрнізацыі і інфарматызацыі ўстаноў культуры, інавацыйных тэхналогій, віртуальных прадстаўніцтваў устаноў культуры, праектнай дзейнасці па захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны ў электронным асяроддзі, фарміраванні электроннага кантэнту і распрацоўкі электронных паслуг сферы культуры, узаемадзеянні ўстаноў культуры, навукі і адукацыі з мэтай стварэння адзінай інфармацыйнай прасторы, кадравага забеспячэння інфармацыйна-тэхналагічнага развіцця сферы культуры.

У рамках канферэнцыі з 17.00 да 18.00 адбудзецца круглы стол “Якой быць Нацыянальнай электроннай бібліятэцы Беларусі?”.

Час правядзення: 14.00–18.00.

Месца правядзення: прэс-цэнтр Футбольнага манежа (прасп. Пераможцаў, 20/2).

Запрашаем прыняць удзел у рабоце навукова-практычнай канферэнцыі!

Праграма

Чытайце таксама:

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам